Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочуць піць каньячок, а не ваяваць». Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю


Каляж: Аляксандар Класкоўскі, Аляксандар Лукашэнка, беларускія гэнэралы, кадар зь фільму «17 імгненьняў вясны»
Каляж: Аляксандар Класкоўскі, Аляксандар Лукашэнка, беларускія гэнэралы, кадар зь фільму «17 імгненьняў вясны»

Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час — гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча?

Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Фрагмэнты размовы.

  • Я нязгодны з камэнтатарамі, якія сьцьвярджалі, што Пуцін нібыта выкручваў рукі Лукашэнку, каб паслаць беларускіх вайскоўцаў на вайну з Украінай, а Лукашэнка гераічна супраціўляўся. Калі паміж Масквой і Менскам былі сапраўды сур’ёзныя спрэчкі, Крэмль паводзіў сябе іначай — не давалі нафты, газу, крэдытаў. А цяпер наадварот — Масква шчодрая як ніколі.
  • Лукашэнку выгадна нагнятаньне мілітарысцкай гістэрыі. Ён любіць, калі нават у цывільных установах вайсковая дысцыпліна, дзе ўсе шчоўкаюць абцасамі і бяруць пад казырок. Акрамя ўсяго іншага, гэта дазваляе аргумэнтаваць «зацісканьне гаек».
  • Лукашэнка разумее, што калі ўвяжацца ў вайну па поўнай праграме, так званая стабільнасьць, якую ён на нейкі час зацэмэнтаваў рэпрэсіямі, «папаўзе».
  • Пасьля таго як Назарбаеў пацярпеў фіяска з транзытам улады ў Казахстане, Лукашэнка ад гэтага зарокся. Для яго найлепшы варыянт — як у Азэрбайджане, але малодшы сын, Коля, пакуль што занадта малы. Лукашэнка хоча расьцягнуць свой сыход на цэлую эпоху — у ідэале, пакуль не падрасьце малодшы сын.
  • На маю думку, беларускія генэралы ваяваць рэальна ня хочуць. Ім хочацца дажыць да добрай пэнсіі і папіваць каньячок. Але яны, як папугаі, паўтараюць наратывы маскоўскіх генэралаў. Лукашэнка ня хоча ваенных авантураў, але іншая рэч, што ён вельмі залежны ад Масквы, і яго могуць уцягнуць у гэтыя авантуры насуперак ягонай волі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG