Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абвясьцілі вышук 700 замежных грамадзян, што ваююць на баку Ўкраіны, а таксама шэрагу ўкраінскіх вайскаводаў


Былы камандуючы ВМС Украіны адмірал Ігар Варончанка, чый вышук абвясьцілі ў Расеі
Былы камандуючы ВМС Украіны адмірал Ігар Варончанка, чый вышук абвясьцілі ў Расеі

Расея завочна арыштоўвае людзей, якія дапамагаюць Украіне адбіваць расейскую агрэсію, і абвяшчае іх вышук

Паводле зьвестак расейскага ведамства, завочна абвінавачаныя паводле артыкулу аб наёмніцтве шэраг грамадзян Нідэрляндаў, Новай Зэляндыі, Нарвэгіі, Польшчы і Румыніі.

У прэс-рэлізе паведамляецца аб крымінальных справах супраць грамадзян Грузіі Лашы Рухая, Левона Айрапэт’яна і Эрэкле Аміранашвілі. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны «за ўзнагароду» ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на баку Ўзброеных сіл Украіны ў складзе «Грузінскага нацыянальнага легіёну».

У студзені 2024 году суд у Расеі завочна арыштаваў 28-гадовага кіраўніка скандынаўскага ўзводу Team Wiking Топі Хухтала зь Фінляндыі, 41-гадовага Давіда Руруа і вайскоўца з Латвіі Атварса Аніньша. Ім ставяць у віну наёмніцтва.

Паводле гэтага ж артыкула раней завочна арыштавалі чацьвярых удзельнікаў «Грузінскага нацыянальнага легіёну», а таксама двух добраахвотнікаў УСУ з Латвіі — дэпутата Саэймы Юрыса Юрашса і параненага байца Алвіса Лукшу.

Акрамя таго, расейскі Сьледчы камітэт завочна выставіў абвінавачаньне былому камандуючаму ВМС УСУ Ігару Варончанку, былому камандуючаму апэратыўнага камандаваньня «Ўсход» УСУ Аляксандру Несьцярэнку, былому камандуючаму апэратыўнага камандаваньня «Захад» УСУ Ігару Доўганю. Яны адказвалі за рыхтаваньне і баявое зладжваньне ўкраінскіх сілаў перад накіраваньнем іх у зоны так званай «антытэрарыстычнай апэрацыі» і апэрацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

«Спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй» у Маскве называюць вайну, якую Расея вядзе супраць Украіны. На акупаваных тэрыторыях расейцы адразу ж разгортваюць свае сілавыя органы, а прапагандысцкія каналы заяўляюць пра «злачынствы ўкраінскіх вайскоўцаў».

Раней расейскія ўлады ўжо склалі сьпіс асобаў, якіх шукаюць. У ім нямала беларусаў — грамадзкіх дзеячоў, добраахвотнікаў ува ўкраінскім войску, журналістаў і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG