Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — упраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.

Украінская вайсковая выведка мяркуе, што ў вольнай Беларусі полк стане «асновай новага войска — дасьведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве», піша Позірк.

Адзначаецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам «зьпершых дзён вялікай вайны»: «Абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленьне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут».

«Баявыя пабрацімы былі і застаюцца побач з намі ў вызначальны для абодвух нашых народаў і будучыні ўсёй Эўропы час. Шануем імёны ваяроў палка, якія загінулі за годнасьць і свабоду Ўкраіны і Беларусі — Волата, Тэрора, Брэста, Сябра, Атама, Літвіна і дзясяткаў іншых храбрацоў, якія вярнуліся з бою на шчыце. Гонар і тым, хто зараз знаходзіцца на вастрыі пяра гісторыі, — усім, хто змагаецца за свабодную, шчасьлівую будучыню для сваіх сем’яў, сваёй нацыі і дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG