Перад візытам Уладзіміра Пуціна ў Кітай Сі Цзіньпінь наведаў зь дзяржаўнымі візытамі Францыю, Сэрбію і Вугоршчыну.
На канфэрэнцыі абмяркоўваюцца актуальныя пытаньні эўрапейскага кантынэнту.
Напярэдадні на славацкага прэм’ера ўчынілі замах.
Замежных субʼектаў, у тым ліку недзяржаўных, якія імкнуцца паўплываць на амэрыканскія выбары, робіцца ўсё больш. Расея, Кітай і Іран зьяўляюцца найбольш значнымі сярод іх.
Расея закрыла базу ў горадзе Хаджалі ў Нагорным Карабаху, дзе разьмяшчаліся амаль 2000 міратворцаў.
Эўрапейская камісія і кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль у сераду афіцыйна заклікалі ўлады Грузіі адмовіцца ад зацьвярджэньня закону «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», якія яго апанэнты называюць аналягам расейскага закону аб «іншаземных агентах».
Парлямэнт Эстоніі ў сераду прыняў закон, які дазваляе перадаваць Украіне замарожаныя на падставе міжнародных санкцый актывы расейскіх асобаў.
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў.
Чаму польскі судзьдзя Томаш Шмыт уцёк менавіта ў Беларусь?
Славацкія СМІ паведамляюць, што ў прэм'ер-міністра краіны Робэрта Фіца стралялі на сустрэчы зь людзьмі. Яго адвезьлі ў лякарню, нападніка затрымалі.
6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску.
За тры месяцы расейская база вышуку папоўнілася больш чым на 400 прозьвішчаў беларусаў.
Дызайн ад валянтэраў і мэрч за свае грошы. Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу КР пра фінансавыя выдаткі на кампанію.
«Запалохваньне, пагрозы і фізычны гвалт супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, палітычных лідэраў і журналістаў, а таксама членаў іх сямей непрымальныя. Мы заклікаем улады Грузіі расьсьледаваць гэтыя задакумэнтаваныя дзеяньні», — адзначаецца ў заяве.
З 2020 году беларускія ўлады папулярызавалі яшчэ адзін спосаб ціску на крытыкаў рэжыму — іх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў або пагражаюць адабраць дзяцей.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікаў Сэрбію не экстрадаваць з краіны беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта і неадкладна вызваліць яго.
14 траўня парлямэнт Грузіі ў трэцім, канчатковым чытаньні зацьвердзіў закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву».
ЗША папярэдзілі Кітай, што яго супрацоўніцтва з Расеяй ставіць пад пагрозу адносіны Пэкіна з ЗША і Эўропай, паведамляе «Голас Амэрыкі».
14 траўня ў Грузіі прынялі «закон аб іншаземных агентах». Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі, што на тбіліскіх акцыях сілавікі нашмат больш лагодныя, чым у Беларусі.
З 16 траўня на вуліцах Менску будуць перакрываць рух для рэпэтыцый параду, прысьвечанага сьвяткаваньню Дня Незалежнасьці 3 ліпеня, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
Самае страшнае, што можа адчуць беларускі народ, — тое, што ён кінуты, а яго барацьба забытая, заявіла Сьвятлана Ціханоўская 14 траўня на Капэнгагенскім саміце дэмакратыі.
Адпаведнае пагадненьне паміж Украінай і Беларусьсю дзейнічала з 1993 году.
ЗША плянуюць заключыць з Украінай пагадненьне па бясьпецы тэрмінам на 10 гадоў, якое будзе накіраванае на падтрымку ўкраінскай абароны і ўмацаваньне ваенна-прамысловага комплексу.
Расейскія ўлады на чале з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным рыхтуюць «фізычныя атакі на Захад», піша The Telegraph са спасылкай на заяву кіраўніцы брытанскага Цэнтру ўрадавай сувязі Ганну Кіст-Батлер.
Краіны Эўразьвязу пацьвердзілі рашэньне Эўрапарлямэнту аб значным узмацненьні жорсткасьці правілаў наданьня прытулку. Гэта павінна абмежаваць нелегальную іміграцыю ў ЭЗ.
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы?
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Даніі.
Сёмы, апошні эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
Удзельнікі акцыі пратэсту ў сталіцы Грузіі, якія выступаюць супраць закону аб «іншаземных агентах», змаглі прабіць мэталічныя загароды ля ўваходу ў парлямэнт, пасьля чаго спэцназ пачаў жорстка затрымліваць дэманстрантаў.
Стварэньне аўтаматызаванай інфраструктуры памежнага маніторынгу супольна фінансавалі ўрад Латвіі і Эўразьвяз.
Дэпутатам кіроўнай партыі «Грузінская мара» для ўхваленьня закону хапае сваіх галасоў.
Раней затрымалі намесьніка міністра абароны Расеі генэрала Цімура Іванова, яго падазраюць у атрыманьні хабару.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Вэдант Патэль асудзіў імкненьні кіроўнай партыі Грузіі і яе ўраду прыняць «закон аб замежным уплыве», які абмяжоўвае правы і дэмакратычныя свабоды грамадзян краіны.
Новая прэзыдэнтка балканскай дзяржавы Гардана Сіляноўска-Даўкава і партыя ВМРО-ДПМНЕ, якія прыйшлі да ўлады ў выніку выбараў 8 траўня, лічаць, што маюць права выкарыстоўваць у публічных выступах толькі назву «Македонія» без прыстаўкі, якая зьявілася пры ўрадзе сацыял-дэмакратаў.
Такім чынам Амэрыка дэманструе салідарнасьць з Украінай у час, калі Расея пашырыла фронт атакі на вайне.
У панядзелак 13 траўня Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Антвэрпэне перад міністрамі культуры краін Эўразьвязу на запрашэньне Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Таксама Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч зь міністрамі.
Новым міністрам абароны Расеі замест Сяргея Шайгу, які займаў гэтую пасаду амаль 12 гадоў, стаў былы першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, эканаміст Андрэй Белавусаў.
Польскія памежнікі і вайскоўцы заявілі, што адбілі спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю групай з больш як 140 мігрантаў. Памежная служба Польшчы публікуе відэа набегу.
161 беларуса асудзілі ў красавіку па палітычных артыкулах, адзін палітвязень не дажыў да суду.
У сталіцы Армэніі, Ерэване, 13 траўня паліцыя затрымала 151 удзельніка акцый пратэсту ў цэнтры гораду.
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, які абвінавачваецца ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
Галоўнымі тэмамі літоўскіх перадвыбарных дыскусій былі ўнутрыпалітычныя праблемы. Тым ня менш беларуская тэма прыкметна прысутнічала як у палітычным жыцьці Літвы ўвогуле, так і ў выбарчай кампаніі. Можна меркаваць, яе палітычная вага будзе толькі нарастаць.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня.
12 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што на Тэгеранскай міжнароднай выстаўцы беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг дамоў «аб узаемаразуменьні з іранскімі калегамі».
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
14 траўня кіроўная партыя «Грузінская мара» плянуе разгледзець і зацьвердзіць у трэцім чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».
Пра новыя пляны расказалі ў Міністэрстве абароны.
Скончаны падлік большасьці бюлетэняў на выбарах.
Загрузіць яшчэ