Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў заклікаў Сэрбію не экстрадаваць беларуса Андрэя Гнёта


Андрэй Гнёт, архіўная выява (скрыншот зь відэа БТ)
Андрэй Гнёт, архіўная выява (скрыншот зь відэа БТ)

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікаў Сэрбію не экстрадаваць з краіны беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта і неадкладна вызваліць яго.

«Як краіна – кандыдат у Эўразьвяз Сэрбія не павінна садзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям з боку аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Аляксандра Лукашэнкі, вядомага ворага свабоднай прэсы.

Сэрбія павінна адхіліць просьбу Беларусі аб экстрадыцыі журналіста Андрэя Гнёта, неадкладна вызваліць яго і аказаць яму неабходную мэдыцынскую дапамогу.

Беларускія ўлады павінны спыніць свае спробы выкарыстаць сьпісы вышуку Інтэрполу ў якасьці зброі, каб адпомсьціць нязгодным», — заявіла каардынатарка праграмаў камітэта па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Гульназа Саід.

У заяве камітэту адзначаецца, што сябра Андрэя Гнёта і былы журналіст Дзяніс Зыль 14 траўня расказаў CPJ, што ён вельмі занепакоены тым, што Андрэй не атрымлівае мэдыцынскай дапамогі за кратамі.

«Сёньня ён напісаў, што зноў напісаў заяву на выдачу таблетак ад мігрэні і яе праігнаравалі, — сказаў Зыль. — Я бачу, што ён дзіўна піша».

Падчас знаходжаньня пад вартай у цэнтральнай турме ў Бялградзе стан здароўя Андрэя Гнёта значна пагоршыўся, адзначае Камітэт абароны журналістаў, спасылаючыся на ліст беларуса ад 11 траўня 2024 году. У ім Гнёт напісаў, што ягоная левая ступня часткова паралізаваная з красавіка і ён не атрымлівае належнай мэдыцынскай дапамогі.

Раней з заклікам вызваліць Андрэя Гнёта да афіцыйнага Бялграду зьвярнуліся партнэрскія арганізацыі праекту Media Freedom Rapid Response (MFRS). Зварот, сярод іншага, падпісалі Міжнародны інстытут прэсы, Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў, Эўрапейскі цэнтар свабоды прэсы і СМІ, іншыя арганізацыі.

Перасьлед Андрэя Гнёта

  • Андрэя Гнёта арыштавалі ўлады Сэрбіі, калі ён прызямліўся ў аэрапорце Бялграду ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі. З таго часу ён у Бялградзе пад вартай.
  • Гнёт ня ведаў, што на яго выпісаны ордэр, у Сэрбію ён прыехаў на працу. Ён жыў у Тайляндзе, куды ўцёк пасьля ўдзелу ў пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
  • У Беларусі Андрэя Гнёта вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць.
  • У сьнежні 2023 году суд першай інстанцыі ў Сэрбіі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але 12 сакавіка 2024 году Апэляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэньне і адправіў справу на перагляд.
  • У канцы лютага Інтэрпол заблякаваў зьвесткі Гнёта, пачаўшы праверку падставаў, паводле якіх беларускія ўлады абвясьцілі яго ў вышук.
  • Сябры Гнёта адкрылі збор для аплаты паслуг адвакатаў. Справай рэжысэра займаюцца чатыры абаронцы, іх праца працягваецца ўжо пяты месяц.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG