Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заклікала Грузію адмовіцца ад закону «Аб празрыстасьці замежнага уплыву»


Пратэст у Тбілісі супраць закону пра «іншаземных агентаў», 15 траўня 2024
Пратэст у Тбілісі супраць закону пра «іншаземных агентаў», 15 траўня 2024

Эўрапейская камісія і кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль у сераду афіцыйна заклікалі ўлады Грузіі адмовіцца ад зацьвярджэньня закону «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», якія яго апанэнты называюць аналягам расейскага закону аб «іншаземных агентах».

У заяве кіраўніцтва ЭЗ, якую цытуе агенцтва Reuters, гаворыцца, што канчатковае прыняцьце закону нэгатыўна паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Грузіі.

Паводле Эўракамісіі, законапраект падрывае грамадзянскую супольнасьць і пагражае свабодзе СМІ. «Выбар шляху ў руках Грузіі. Мы заклікаем грузінскія ўлады адклікаць законапраект», — гаворыцца ў заяве.

У заяве не сказана пра канкрэтныя наступствы, да якіх можа прывесьці набыцьцё законам сілы. Аднак брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на трох чыноўнікаў ЭЗ сьцьвярджае, што ў гэтым выпадку заяўка Грузіі на ўступленьне ў Эўразьвяз будзе замарожаная. Летась краіна афіцыйна атрымала статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, хаця перамовы пра гэта яшчэ не пачаліся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG