Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
На 24 лістапада ў Беларусі 1450 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Былы палітвязень Віктар Пархімчык, як і Вітольд Ашурак, адбываў пакараньне ў Шклове. Ён падзяліўся са Свабодай інфармацыяй, якую здолеў здабыць у калёніі пра сьмерць палітвязьня.
Першага ліпеня суд Кіраўскага раёну пакараў студэнтку з Качэрычаў (Кіраўску) Дануту Перадню, якую КДБ унёс у «тэрарыстычны сьпіс», калёніяй агульнага рэжыму на 6,5 года за антываенны пост, але справа не была падсудная раённаму суду, таму яе паўторна разглядалі ў Магілёўскім абласным судзе.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян, у тым ліку за нацыянальную сымболіку.
На 23 лістапада ў Беларусі 1450 чалавек знаходзяцца за кратамі паводле палітычных абвінавачаньняў, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў ШЫЗА. Пра гэта зьявілася інфармацыя ў сацыяльных сетках на профілях Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай, якія вядуць іх паплечнікі.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Менскі абласны суд 22 лістапада працягнуў разгляд «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».
22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».
Усяго палітвязень Максім Знак, асуджаны на 10 гадоў калёніі, напісаў у зьняволеньні ўжо тры кнігі.
Учора ён паехаў на допыт у Баранавічы і адтуль ужо не вярнуўся.
18 лістапада вынесены прысуд 29-гадоваму палітзьняволенаму Антону Якавуку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён выклаў у сторыз у Instagram відэа з Лукашэнкам з камэнтаром з аднаго «зняважальнага» слова.
Такім чынам беларускія актывісты пратэстуюць супраць швэдзкай кампаніі, якая аказалася ў цэнтры скандалу з эксплюатацыяй працы палітычных зьняволеных.
Пяцёх абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі» выклікаюць у Менскі гарадзкі суд 12 сьнежня а 10:00.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
Гомельскі абласны суд 25 лістапада ў закрытым рэжыме будзе зноў судзіць 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага, які мае расейскае грамадзянства.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае 5-дзённы візыт у Канаду. У Галіфаксе яна ўдзельнічала ў штогадовым Міжнародным форуме па бясьпецы.
У МУС налічылі амаль 160 беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
Сёньня Міністэрства ўнутраных спраў абвясьціла «экстрэмістамі» яшчэ 97 чалавек, цяпер іх агульная колькасьць — 1881. Беларускі навуковец Сяргей Бесараб апісаў разьмеркаваньне «экстрэмістаў» па ўзросьце, полу і шэрагу іншых паказьнікаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці» — сьпіс павялічыўся на 97 чалавек.
Да суду 69-гадовая Эма Сьцепулёнак была ў СІЗА, потым пад хатнім арыштам. Цяпер яе зьняволяць у калёніі.
Беларусаў надалей перасьледуюць у палітычна матываваных справах.
Кіраўнік СК Дзьмітры Гара назваў пры гэтым прозьвішчы Станіслава Лупаносава і Сьцяпана Пуцілы.
Справу разглядаюць ў Менскім гарадзкім судзе. Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24».
Франак Вячорка, старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у эфіры Свабоды Premium паведаміў пра вынікі яе візыту ў Чэхію, у тым ліку пра візавыя пытаньні і адкрыцьцё офісу дэмсілаў у Чэхіі.
У судзе Віцебскага раёну разгледзелі крымінальную справу 68-гадовага жыхара вёскі Хатоля Віцебскага раёну, палітвязьня Аляксандра Патапава.
Вярхоўны камісар у замежных справах і палітыцы бясьпекі ЭЗ Жузэп Бурэль канстатаваў, што Масква не дэманструе гатоўнасьці да міру.
Нямецкая газэта Die Tageszeitung сумесна з францускім выданьнем Disclose падрыхтавалі расьсьледаваньне аб дзейнасьці швэдзкага рытэйлера IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн актыўна супрацоўнічаў з беларускімі пастаўнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных, у тым ліку палітвязьняў.
Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
У Маскве сілавікі затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, які знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па падазрэньні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, перадае тэлеграм-канал Baza.
Ідзецца пра адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.
16 лістапада набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне цемнаскурага менчука Вальтэра Гомы ў сувязі зь яго ўдзелам у пратэстах.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне «справы Tut.by» і рыхтуе яго перадачу ў суд. Сьледзтва цягнулася з траўня мінулага году.
Якая дынаміка колькасьці палітвязьняў у Беларусі і Расеі? Як адрозьніваецца пакараньне «за палітыку» ў кожнай з краін? За якую палітычную дзейнасьць перасьледуюць у Беларусі, але пакуль яшчэ не караюць у Расеі (і наадварот)?
У эфіры Свабоды Premium размаўляем зь сябрам Каараднацыйнай Рады, палітолягам Андрэем Ягоравым пра тое, ці зможа Каардынацыйная рада ў выніку рэфармаваньня стаць эфэктыўным органам, як ідзе падача заяўкаў, што будзе з народнай падтрымкай дэмакратычных сілаў, калі сытуацыя паразы працягнецца доўга.
Сёньня на волю выйшлі трое асуджаных, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі
Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтру Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пасьлявыбарнага бунту ў бабруйскай калёніі, які адбыўся 13–16 жніўня 2020 году.
У Горадзенскім абласным судзе 16 лістапада судзьдзя Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі») і арт. 361-4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Праваабаронцы з спасылкай на былых вязьняў паведамляе, што адзін з палітзьняволеных спрабаваў уцячы з калёніі, аднак яго амаль адразу схапілі.
У Бэрліне праходзіць 8-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. У першы дзень, 15 лістапада, прайшла дыскусія пра інструмэнталізацыю сьмяротнага пакараньня ў палітычных мэтах. Беларусь і Іран згадвалі ў дыскусіі ў нэгатыўным кантэксьце.
15 лістапада Гомельскі абласны суд (судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў) прызнаў Крысьціну Чаранкову з Мазыра вінаватай у «распальваньні варожасьці» (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу).
Загрузіць яшчэ