Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сьнежня ў Беларусі пачнецца першы завочны суд


Пяцёра абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі», каляж
Пяцёра абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі», каляж

Пяцёх абвінавачаных у справе «Чорнай кнігі Беларусі» выклікаюць у Менскі гарадзкі суд 12 сьнежня а 10:00.

У першы сьпіс на завочны суд уваходзяць рэдактарка «экстрэмісцкага» ТГ-каналу «Каратели Беларуси» і ютуб-каналу «Дзікае паляваньне» Яніна Сазановіч, супрацоўнік «Чорнай кнігі Беларусі» Даніла Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітры Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская. Улады лічаць іх адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

Іх абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці, незаконных дзеяньнях у дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак.

Паводле матэрыялаў справы, яны не пазьней за жнівень 2020 году «абядналіся ў злачынную групу, у складзе якой стварылі і адміністравалі тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» і іншыя аналягічныя рэсурсы», зьбіралі і разьмяшчалі ў адкрытым доступе інфармацыю аб прыватным жыцьці і пэрсанальныя зьвесткі супрацоўнікаў унутраных справаў, пракуратуры, судзьдзяў, журналістаў.

Паводле сьледзтва, сярод асноўных мэтаў абвінавачаных былі «дыскрэдытацыя ўлады і праваахоўных органаў, распальваньне сацыяльнай варожасьці, варожасьці і нянавісьці ў дачыненьні да сілавога блёку і дзяржаўных службоўцаў, а таксама іншых асобаў, якія выступаюць за захаваньне правапарадку і дзейнага канстытуцыйнага ладу ў краіне; распаўсюджваньне паклёпніцкіх зьвестак аб іх; падбухторваньне да злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці».

  • Справу расьсьледавалі ў рамках «спэцыяльнага вядзеньня» — гэта «вядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс».
  • Аляксандар Лукашэнка ў ліпені 2022 году падпісаў закон аб зьменах у Крымінальна-працэсуальным кодэксе, якія дазваляюць судзіць беларусаў за мяжой завочна.
  • Падобныя справы пачалі таксама супраць Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз, а таксама ўдзельнікаў і кіраўнікоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці; праваабарончага цэнтру «Вясна»; тэлеграм-каналу Nexta; Каардынацыйнай рады; Валера Цапкалы. Таксама спэцыяльнае вядзеньне распачалі супраць вядомай спартоўкі, алімпійскай прызэркі ў плаваньні Аляксандры Герасімені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG