Як паведамляе тэлеграм-канал dissidentby, гэта Яўген Кісьлейка, Вадзім Хіжнякоў і Міхаіл Яфімовіч.
Яўген Кісьлейка быў асуджаны за «абразу» на 1,5 года абмежаваньня волі. На «хіміі» яго паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмісцкай дзейнасьці. У кастрычніку 2022 яго перавялі ў СІЗА і ўзмацнілі рэжым пакараньня. Яўген знаходзіўся ў ПК-3 «Віцьба».
Вадзіма Хіжнякова асудзілі на 2,5 года зьняволеньня за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў АМАПу на акцыі пратэсту 27 верасьня 2020, дзе ён нібыта кінуў нейкі прадмет у бок міліцыянта Башко. Ён адбываў пакараньне ў ПК-1 у Наваполацку.
Міхаіл Яфімовіч таксама быў асуджаны на 2,5 гады зняволеньня за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў АМАПу на той жа акцыі, што і Хіжнякоў, дзе ён нібыта кінуў прадмет у пацярпелага. Яфімовіч адбываў пакараньне ў ПК-3 «Віцьба».
- Па справе акцыі 27 верасьня 2020 у Горадні за кратамі застаюцца яшчэ два чалавекі — Міхаіл Юдзін (асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі) і Андрэй Севяртока (атрымаў 5,5 гадоў пазбаўленьня волі).
- У Беларусі на сёньня больш як 1400 зьняволеных прызнаныя палітычнымі вязьнямі. Сярод іх — і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.