Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былую дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну абвінавачваюць у «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці»


Натальля Дуліна
Натальля Дуліна

Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Экс-дацэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна стала падазраванай па крымінальным артыкуле аб «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Пра гэта паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.

Як вынікае з паведамленьня, нагодай для крымінальнага перасьледу стала інтэрвію Дулінай рэсурсу, які беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Крымінальная справа распачатая паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэксу (Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці), які прадугледжвае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле вэрсіі сілавікоў, Дуліна «выходзіла на „нядзельныя маршы“, разам зь іншымі грамадзянамі перакрывала праезную частку, перашкаджаючы нармальнай працы грамадзкага транспарту і іншай гарадзкой інфраструктуры».

Праваабаронцы прызналі Дуліну палітвязьнем.

Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, якая падтрымала страйк і студэнтаў-пратэстоўцаў. У 2020 годзе яна адседзела 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і была звольненая з унівэрсытэту. Агулам з 2020 году яе затрымлівалі шэсьць разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG