«Я лічу гэта сапраўднаю навалаю, якой мы, бацькі, настаўнікі, павінны супрацьстаяць, — заявіла палітык. — Яны ўзяліся за нашых дзяцей і хочуць зрабіць зь іх такіх жа прыслужнікаў рэжыму. Што мы можам зараз зрабіць? Абмежаваць уплыў такой дзяржаўнай адукацыі на галовы нашых дзяцей. Ні ў якім разе нельга адпраўляць дзяцей у так званыя „патрыятычныя клюбы“, „летнія лягеры“ ці „ліцэі“ МУС».
Коўшык лічыць, што дзеці, наколькі магчыма, не павінны наведваць заняткі з запрошанымі сілавікамі.
У той жа час неабходна «знайсьці магчымасьці для добрай адукацыі дзяцей за межамі дзяржаўнай сыстэмы», напрыклад, «расказваючы пра беларускую гісторыю, чытаючы разам добрыя кнігі, гледзячы адукацыйныя ютуб-каналы».
Прадстаўніца АПК рэкамэндавала «знаходзіць пляцоўкі, дзе дзеці могуць далучыцца да сапраўднай культуры, атрымаць навуковыя веды, матывавацца на вучобу па-за школьнай праграмай». Для пачатку можна азнаёміцца з дайджэстам «Адукацыя», які прапануе «мноства магчымасьцяў для беларускай моладзі».
«Настаўнікі таксама могуць адыграць важную ролю ў сабатажы цёмных плянаў дзяржавы. Бо хто будзе весьці заняткі ў такіх „ліцэях“ і „клюбах“, калі настаўнікі проста адмовяцца? І гэта не абавязкова рабіць з адкрытай дэманстрацыяй сваёй грамадзянскай пазыцыі», — адзначыла Коўшык.