Найбольш зь велікодных прадуктаў падаражэлі гародніна і мяса. Наколькі вырасьлі цэны, мераем у пасках.
На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.
Былы міністар унутраных спраў Казахстану Ерлан Тургумбаеў зьмешчаны пад варту тэрмінам на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў чацьвер прэс-служба Генэральнай пракуратуры Казахстану.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, уводзяць чарговыя новаўвядзеньні ў рабоце з кліентамі, вынікае з праведзенага інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Беларускія спэцыялісты працуюць над стварэньнем адзінай дзяржаўнай плятформы продажу квіткоў у маршрутных таксі, паведамляе БТ.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Па стане на 3 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Свабода пагаварыла з трыма былымі беларускімі незалежнымі журналістамі пра тое, як зьмянілася іхнае жыцьцё, калі яны пакінулі сваю прафэсію. Гэтая публікацыя Свабоды прысьвечаная Дню свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
Упэўненасьць у сваёй рацыі, агрэсія, пагрозы. Свабода даведалася, што кажуць «пільныя грамадзяне», якія даносілі на іншых.
За студзень — сакавік 2024 году ў Беларусі з розных прычын звольнілі на 3,1% працаўнікоў больш, чым нанялі — 134 492 супраць 130 402, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Па стане на 2 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
У Лідзкім раёне да ўборкі камянёў з палёў прыцягнулі беларусаў, якія адбываюць адміністратыўныя арышты.
«Белпошта» абвясьціла сьвяточную акцыю на Дзень працы.
Фарс працягваецца — так званая грамадзкая назіральная камісія не знайшла парушэньняў у жаночай калёніі ў Зарэччы, якая вядомая жорсткімі ўмовамі і дзе ўтрымліваюцца жанчыны, якіх асудзілі паўторна.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2024–2025 акадэмічны год.
Неўзабаве можна будзе паслухаць «Плошчу Перамогі» Бахарэвіча, «Палёт над гняздом зязюлі» Кізі, «Дарогу» Макарці. У плянах — выдаць усю кніжную сэрыю «Амэрыканка». Пагаварылі з заснавальнікам праекту audiobooks.by Мікітам Белаглазавым.
Старшы дасьледчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў прэзэнтаваў другую справаздачу па даследаваньні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» за першы квартал 2024 году.
«Кібэрпартызаны» выклалі ў інтэрнэт базу зваротаў грамадзян у КДБ. Свабода знайшла сярод іх такія, дзе беларусы даносілі на саміх сябе.
У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» запусьціў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.
Усе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.
29 красавіка МУС Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» супрацоўнікаў DW, якія ствараюць кантэнт для старонкі «DW Беларусь», і забараніў іх дзейнасьць у краіне.
Ліст пра «магчымую правакацыю з атакай на беларускія аб’екты крытычнай энэргетычнай інфраструктуры» быў накіраваны на «перадухіленьне гэтай пагрозы».
Расейскія войскі вечарам у панядзелак нанесьлі ракетныя ўдары па Адэсе. Як паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер, загінулі пяцёра мірных жыхароў — тры жанчыны і адзін мужчына. 23 чалавекі атрымалі раненьні, у тым ліку чатырохгадовая дзяўчынка.
Начальнікам Вайсковай акадэміі прызначылі генэрал-маёра Андрэя Гарбаценку. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 29 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.
На сайце перакладчыцкай ініцыятывы Эўрапейскай рады пісьменьнікаў неўзабаве зьявяцца пераклады твораў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, піша reform. news
Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у пасяджэньні Кансультацыйнай рады ў справе моладзі Рады Эўропы ў Будапэшце.
Каардынатарам сэрыі выбухаў і атручваньняў у Эўропе, арганізаваных расейскай вайсковай выведкай, была сямейная пара шпіёнаў-нелегалаў. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні The Insider.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) «пакуль не камэнтуе» ліст прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерыя Сахашчыка, які зьявіўся ў інтэрнэце, з папярэджаньнем пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі, паведаміла «Позірку» прэс-служба АПК.
Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы (УС) і органы памежнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія «не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзэрве».
Ператрус правялі ў бацькоў рэдактара выданьня «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава.
Баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала Свабодзе, чаго ёй каштаваў 21 год спартовай кар’еры і што яна плянуе рабіць далей.
Афіцыйная статыстыка Беларусі ня ўлічвае масавай эміграцыі з краіны ў сувязі з палітычным крызісам.
Улады Беларусі прызналі яшчэ два СМІ па-за законам.
Прапагандысты анансавалі новае відэа пра «вэрбаваньне» беларусаў украінскімі спэцслужбамі.
«Казала сілавікам, вы яшчэ за мяне галасаваць будзеце». Былая зьняволеная Акрэсьціна расказала пра катаваньні тэмпэратурай і адсутнасьцю сну, пра іншых зьняволеных і стаўленьне сілавікоў.
Група хакераў прызналася ў тым, што здабыла шмат закрытых зьвестак у выніку ўзлому сайту Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.
Парлямэнт Іраку прыняў у суботу законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за аднаполыя адносіны.
У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўваньні».
Гэта была акцыя супраць дыктатуры, пагрозы ядзернай вайны і супраць разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Выданьне «Люстэрка» з дапамогай BELPOL высьветліла, якой нерухомасьцю і аўтамабілямі валодаюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і яе муж, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.
Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў Менску ў аэрапорце затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў па чужым пашпарце вылецець у Армэнію.
Пра гэта расказалі ў сацсетках яе сябры. Вольга памерла 15 красавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Прычына сьмерці не паведамляецца.
27 красавіка адбылася прэм’ера першага фільму праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі», сэрыі кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музэя ў Варшаве.
Работнікі прыватнага сельгаспрадпрыемства ААТ «Ананічы» ў Пухавіцкім раёне запісалі ў TikTok зварот да Лукашэнкі, у якім паскардзіліся на праблемы з выплатай заробкаў і ўсплёск АЧС на прадпрыемстве.
Загрузіць яшчэ