Арганізатары плянуюць сабраць 20 тысяч эўра. Грошы пойдуць на экскурсіі, падарожжы і дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі, амуніцыю для гульняў і матэрыялы для творчасьці.
«На працягу вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязьняў. Штораз мы нагадваем грамадзкасьці, зь якімі выклікамі і цяжкасьцямі сутыкаюцца сем’і зь дзецьмі. У многіх семʼяў сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы», — кажуць аўтары збору.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 эўра. Заяўкі будуць прымацца да 19 траўня ўключна. Іх можна пакінуць па спасылцы.
«Хуткая гуманітарная дапамога» складаецца зь некалькіх ініцыятыў: BySol, ByHelp, «Краіна для жыцьця», Dissidentby, Association of Belarusians in America і «Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой».
Як пішуць арганізатары, рабіць ахвяраваньні з картак беларускіх банкаў і праз PayPal небясьпечна.