Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец спрабаваў вылецець па чужым пашпарце зь Менску ў Ерэван, каб папрасіць прытулку


Менскі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота
Менскі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота

Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў Менску ў аэрапорце затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў па чужым пашпарце вылецець у Армэнію.

Гэта здарылася 24 красавіка. Мужчына нібыта расказаў, што ня змог атрымаць замежны пашпарт, бо ягоны ўнутраны расейскі пашпарт быў несапраўдным, а таксама з прычыны «розных даўгавых абавязацельстваў на радзіме». «Зламысьнік паведаміў, што чужы пашпарт „выпадкова“ знайшоў на тэрыторыі Расеі і вырашыў зь яго дапамогай перасекчы беларускую мяжу», — заявілі памежнікі.

Сьцьвярджаецца, што расеец спрабаваў вылецець у Ерэван, каб папрасіць там прытулку. Сілавікі не паведамляюць, на якой падставе.

У Беларусі на затрыманага завялі адміністрацыйную справу аб незаконным перасячэньні мяжы (артыкул 24.18 КаАП РБ), якая прадугледжвае штраф да 100 базавых адзінак (да 4000 беларускіх рублёў). Таксама ў паведамленьні Памежнага камітэту падкрэсьліваецца, што выкарыстаньне падробленых дакумэнтаў — гэта крымінальны артыкул, абвінавачаным па ім пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці распачалі такую справу на затрыманага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG