З агучаных дадзеных вынікае, што рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца і набываюць новыя формы.
- Сытуацыя ў беларускіх месцах зьняволеньня пагаршаецца, што адмоўна адбіваецца на стане здароўя вязьняў (асабліва палітзьняволеным);
- Улады павялічваюць сілы і магчымасьці сілавікоў у кантролі і сачэньні за беларусамі, прычым як афлайн (відэакамэры), так і анлайн (доступ для розных дадзеных без згоды грамадзян);
- Працягваецца зьнішчэньня беларускіх НДА: за справаздачы квартал колькасьці (сама) ліквідаваных структур на 35% перавысіла паказьнік мінулага кварталу (агулам з 2020 году было зьнішчана болей за 1600 арганізацый);
- Рэжым у Беларусі ўзмацняе высілкі дзеля разьмежаваньня беларускага грамадзтва — і зь гледзішча разнастайнага перасьледу беларусаў замежжа, і ў рэчышчы зьнішчэньня сувязяў паміж беларусамі на розных баках дзяржмяжы;
- Травае інтрумэнтальнае выкарыстаньне экстыэкстрэміцкага заканадаўства. Падвышаюцца паказнікі прыросту значэньняў па структурах са статусам экстрэмісцкіх фармаванняў, па колькасьці судовых паседжаньняў па прызнаньні інфармацыйных крыніц экстрэмісцкімі матрэ’яламі, а таксама па колькасьці пазыцыяў, унесеных у Рэспубліканцкі сьпіс экстрэмісцкіх матэр’ялаў;
- Агульная колькасьць затрыманых за першы квартал, склала 987 чалавек, што на 13% болей за папярэдні пэрыяд. Асноўная колькасьць затрыманьняў прыпала на студзень-люты; у першыню парчалі караць людзей за трыманьне «дапамогі салідарнасьці».
- Трэнд 2023 году на дамінаваньне «адмінітратывак» над «крыміналкамі» зламаўся. Калі раней назіраўся паступовы рост адмінітрацыйнага перасьледу на фоне зьніжэньня колькасьці крымінальных справаў, то ў першым квартале гэтага году ЦНІ зафіксаваз злом трэнду: першы квартал 2024 году прынёс прырост і адміністратыўнага, і крымінальнага перасьледу беларусаў.
Пры гэтым ЦНІ адзначае, што практычна ўсе колькасныя зьвесткі, зьмешачаныя ў справаздачы, варты інтэрпрэтаваць як мінімальна магчымыя паказьнікі. У рэчаіснасьці лічбавыя характарыстыкі рэпрэсій у Беларусі будуць істотна вышэйшымі.
Форум