Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі затрымалі больш за 200 пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі Пашыньяна


Пратэст у Ерэване 27 траўня 2024
Пратэст у Ерэване 27 траўня 2024

Акцыі пратэсту сталі больш масавымі пасьля таго, як у выніку праведзенай нядаўна дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж Армэніяй і Азэрбайджанам чатыры населеныя пункты апынуліся пад кантролем Баку.

У сталіцы Армэніі працягваюцца акцыі пратэсту супраць усталяваньня межаў з Азэрбайджанам з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.

Як паведаміла армянская служба Радыё Свабода, раніцай праваахоўныя органы затрымалі ў Ерэване 226 пратэстоўцаў. Яны зьяўляюцца прыхільнікамі руху «Тавуш за Радзіму» і выходзяць на пратэсты з канца красавіка.

Сябры і прыхільнікі руху «Тавуш за Радзіму», якія патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра, перакрылі некалькі вуліц у цэнтры Ерэвана. Да блякаваньня вуліц у сталіцы дылучыліся і дэпутаты апазыцыйнай фракцыі «Армэнія».

Акцыі пратэсту сталі больш масавымі пасьля таго, як у выніку праведзенай нядаўна дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж Армэніяй і Азэрбайджанам чатыры населеныя пункты апынуліся пад кантролем Баку.

22 траўня прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў у парлямэнце, што мінімум дзьве краіны Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) «удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны» супраць яго краіны.

«Гэтыя краіны стварылі імітацыю таго, што дапамагаюць нам, але я хачу сказаць, што тая вайна была не пра Нагорны Карабах. Яна была пра тое, каб Армэнія нічога ня значыла», — сказаў ён.

Пашыньян не ўдакладніў, што за краіны, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку. Ён адзначыў, што «мэтаю 44-дзённай вайны было спыненьне існаваньня Армэніі».

«Гэта ня мела выніку і ня будзе», — дадаў ён.

  • Увосень 2023 году Азэрбайджан правёў у Нагорным Карабаху «антытэрарыстычныя захады лякальнага характару», у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі абʼявіла аб спыненьні існаваньня самаабвешчанай дзяржавы з 1 студзеня 2024 году.
  • Арменія, якая падтрымлівае Нагорны Карабах, раскрытыкавала АДКБ за брак падтрыманьня ў вайне з Азэрбайджанам і фактычна згарнула ўдзел у дзейнасьці арганізацыі.
  • 14 траўня Пашынян заявіў, што яго краіна «фармальна ёсьць сябрам АДКБ», але яе ўдзел у дзейнасьці блёку замарожаны, а магчымасьць выхаду Армэніі з АДКБ — «тэма для далейшага абмеркаваньня».
  • Афіцыйны Менск актыўна наладжвае адносіны з Азэрбайджанам. 17 траўня ў рамках візыту ў гэтую дзяржаву Лукашэнка наведаў Нагорны Карабах. 16 траўня падчас перамоваў у Баку ён прапанаваў Аліеву спрыяньне ў пасьляваенным аднаўленьні тэрыторыяў Нагорнага Карабаху.
  • АДКБ — вайскова-палітычны блёк, мэтамі якога заяўленыя «ўмацаваньне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі і стабільнасьці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржаў-чальцоў». У яго ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG