Паводле сайту закупак, запуск 4000 шароў абыдзецца ў 8 тысяч рублёў. Людзі зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй супраць гэтага.
Праз чатыры месяцы дзеяньня забароны выявілася, што ў Беларусі ня робяць патрэбнай колькасьці экалягічнай упакоўкі і што яна ў 2—4 разы даражэй за плястыкавую.
Сярод асноўных рынкаў, куды накіроўваецца беларускі лес, — Расея, Польшча і Кітай.
«Дэфіцыту бясьпекі на БелАЭС няма». Гэта спрабавалі давесьці шматлікія дакладчыкі зь дзяржаўнага Атамнагляду на грамадзкіх слуханьнях перад выдачай ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху выступіў сёньня з супольнай заявай
У жывым эфіры Свабода Premium кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская адказала на пытаньні пра доўгатэрміновыя наступствы аварыі на ЧАЭС для здароўя, пра ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі, небясьпеку Астравецкай АЭС.
Гэта гісторыя дабрачыннага праекту, створанага ў Ірляндыі і падхопленага іншымі краінамі Эўропы і ЗША. Удзел у ім зьмяніў жыцьці тысяч беларускіх дзяцей, і ў тым ліку — маленькай Святланы Ціханоўскай
Як зьявіўся чарнобыльскі турызм ва Ўкраіне, ці магчымая інтэграцыя беларускага і ўкраінскага чарнобыльскага турызму і ці выгадны ён для нацыянальных эканомік — Свабодзе расказаў Сяргей Мірны, адзін з ідэолягаў адкрыцьця зоны адчужэньня для наведнікаў.
Беларусы ў розных краінах праводзяць акцыі памяці з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Прафэсар Юры Бандажэўскі вывучае ўзьдзеяньне радыяцыі на здароўе чалавека больш як 30 гадоў. Былы палітвязень, доктар мэдычных навук, колішні рэктар Гомельскага мэдунівэрсытэту расказаў Свабодзе, ці зьменшыліся маштабы чарнобыльскіх праблемаў і ў чым небясьпека Беларускай АЭС.
Грамадзкія слуханьні пройдуць 30 красавіка з 14.00 да 19.00, рэгістравацца можна да 17.00 29 красавіка.
Да дзейнасьці плятформы могуць прычыніцца валянтэры і ўладальнікі бізнэсу. Стваральнікі атрымалі фінансавую падтрымку Эўразьвязу.
Сцэнар абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе прадугледжваць яго перапрацоўку ў Расеі і вяртаньне на захоўваньне ў Беларусі.
Лякальныя максымумы перакрытыя на мэтэастанцыях Берасьцейскай, Віцебскай і Менскай абласьцей. У Лепелі пабіты рэкорд 53-гадовай даўнасьці.
24 сакавіка праціўнікі акумулятарнага заводу ля Берасьця сустрэліся з гарадзкімі чыноўнікамі.
Праціўнікі працы заводу сустрэліся з кіраўніцтвам Берасьцейскага райвыканкаму, але безвынікова. У рэфэрэндуме, які абяцаў асабіста Лукашэнка, улады адмовілі.
Сіла падземнага штуршка склала 7,2 бала. Экстраныя службы папярэдзілі пра пагрозу цунамі, але неўзабаве адмянілі гэтае папярэджаньне.
У Ісьляндыі ў пятніцу ўвечары пачалося вывяржэньне вульканa Фаградалсф'ядль. Ён разьмешчаны на паўвысьпе Рэйк’янес на паўднёвым захадзе краіны, прыкладна за 40 кілямэтраў ад сталіцы Ісьляндыі Рэйк’явіку.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 19 сакавіка выступіў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны з 10-хвіліннай прамовай, пачаўшы яе па-ўкраінску, а потым перайшоўшы на літоўскую мову.
За апошніх паўгода каля 10,3 мільёна чалавек былі вымушаныя пакінуць сваё жытло з прычыны кліматычных зьменаў, такіх як паводкі і засухі, большасьць зь іх — у Азіі. Пра гэта напісана ў дакладзе Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Тэлеграм-каналы напісалі пра праблемы з сыстэмай ахаладжэньня Астравецкай АЭС, Мінэнэрга абвергла гэтыя зьвесткі.
Прычынай стаў разьліў нафты, які ўжо назвалі адной з найбуйнейшых экалягічных катастроф краіны ў гісторыі.
Злучаныя Штаты вярнуліся ў Парыскае пагадненьне аб клімаце ўсяго праз 107 дзён пасьля выхаду зь яго, піша «Голас Амэрыкі».
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой запатрабаваў спыніць дзейнасьць атамнай станцыі ў Астраўцы.
На панядзелак 8 лютага ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.
Эўрапарлямэнт 11 лютага правядзе дэбаты на тэму бясьпекі Беларускай АЭС. Гэта пытаньне ўключана ў парадак пленарнай сэсіі 8-11 лютага.
Захад краіны засыпала сьнегам, а на ўсходзе падтапіла хаты.
У панядзелак, 25 студзеня, на тэрыторыі Беларускай АЭС пакончыў з сабой 18-гадовы салдат тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 Унутраных войскаў МУС.
У Беларусі праз 20-25 гадоў будзе неабходнасьць і ў трэцяй атамнай станцыі, заявіў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў
На зьмену рэкордам маразоў у Беларусі прыйшлі рэкорды цяпла. Высокі для 23 студзеня «плюс» на тэрмомэтры перапісаў найвышэйшыя паказьнікі ў некаторых гарадах адразу на 3 градусы.
Чацьвёртую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях фіксуюцца рэкорды холаду. Слуцак працягвае ўтрымліваць статус самага халоднага гораду краіны.
З пачатку 2021 году ад халадовых і галалёдных траўмаў у Беларусі пацярпелі 2 тысячы 442 чалавекі, 276 зь іх шпіталізавалі.
У ноч з 16 на 17 студзеня мінімальная тэмпэратура ў Беларусі склала амаль −29 градусаў.
У Магілёве за содні рэзка пахаладала. Уначы тэмпэратура апусьцілася амаль да 23 градусаў марозу, а ўдзень ледзьве паднялася да мінус 18.
Прынамсі 43 мільёны гектараў вільготных трапічных лясоў было зьнішчана на плянэце за апошнія 16 зь лішнім гадоў. Такія дадзеныя прадставілі экспэрты Сусьветнага фонду дзікай прыроды.
Асацыяцыя вытворцаў пушніны Фінляндыі ў супрацоўніцтве з Хэльсынскім унівэрсытэтам распрацоўвае вакцыну супраць COVID-19 для норак і янотаў.
2020 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў на тэрыторыі Беларусі — з 1881 году, паведаміла прадстаўніца Белгідрамету Натальля Клявец на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 11 студзеня, піша БелаПАН.
Азонавая дзірка над Антарктыкай, якая да восені 2020 года дасягнула самых вялікіх за апошнія гады памераў, зачынілася ў канцы сьнежня. Пра гэта паведаміла ў пятніцу на брыфінгу ў Жэнэве афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі (СМА) Клэр Нюліс.
У Нарвэгіі 54,3% аўтамабіляў, якія набылі жыхары краіны ў 2020-м, былі электрамабілямі або гібрыдамі. Гэта амаль на 5% больш, чым было ў 2019 годзе
Першы дзень 2021 году пабіў тэмпэратурны рэкорд — так цёпла 1 студзеня ў Беларусі яшчэ ніколі не было. Апошні дзень 2020 таксама стаў найцяплейшым за ўвесь час.
Шмат хто ўжо хоча забыцца пра большасьць падзеяў 2020 году. Аднак пад грудай непрыемных загалоўкаў згубілася і некалькі добрых навін.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі пэтыцыю ў Раду Эўразьвязу, Эўрапарлямэнт, лідэрам палітычных партый краінаў ЭЗ, у экалягічныя ініцыятывы ЭЗ супраць Беларускай АЭС.
Пэўныя трапічныя лясы ў Бразыліі з 2013 году ператварыліся ў крыніцы вуглякіслага газу. Асноўная прычына — моцныя пажары.
Буры мядзьведзь стала пасяліўся ў Белавескай пушчы ўпершыню за паўтара стагодзьдзя. Усе спробы вярнуць від на беларускі бок Пушчы ў папярэднія дзесяцігодзьдзі скончыліся няўдала.
Самалёт «Белавія», які ажыцьцяўляў рэйс BRU845 Менск — Кіеў і мусіў прызямліцца ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» 10 сьнежня ў 18:20 паводле кіеўскага часу, вярнуўся ў Менск.
Кітай і Нэпал назвалі новую афіцыйную вышыню гары Эвэрэст (Джамалунгма), супольна памераную дасьледнікамі дзьвюх краінаў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб унутраным водным транспарце. Ён дазваляе праводзіць больш актыўныя работы, каб аднавіць водныя зносіны зь Беларусьсю і трохбаковы транспартны шлях ад Балтыйскага да Чорнага мора праз Прыпяць.
Сілавікі наклалі арышт на двух катоў, чые гаспадары не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах. Пра гэта расказаў Свабодзе праваабаронца Аляксей Казьлюк.
Загрузіць яшчэ