Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зубра, які пасьвіўся з каровамі на Глыбоччыне, забілі і адправілі на мясакамбінат


Зубр, ілюстрацыйнае фота
Зубр, ілюстрацыйнае фота

Зубр нейкі час пасьвіўся разам з чарадой кароў, аднак мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству гэта не спадабалася, яны заявілі, што зубр нібыта нёс небясьпеку.

У кастрычніку да статку кароў у Глыбокім далучыўся зубр. Аднак у сярэдзіне лістапада ў суполцы «Подслушано Глубокое» зьявілася інфармацыя пра тое, што зубра застрэлілі і адправілі на мясакамбінат.

Журналісты Zerkalo.io атрымалі ўскоснае пацьверджаньне гэтай інфармацыі. У бухгальтэрыі сельгаспрадпрыемства «Залатая падкова» таксама паведамілі, што чулі пра гэта. Іншыя падразьдзяленьні прадпрыемства не адказалі.

Вядучы навуковы супрацоўнік Белавескай пушчы Аляксей Буневіч лічыць, што іншага выйсьця ў супрацоўнікаў прадпрыемства не было: зубр, які прыбіўся да кароў, мог быць небясьпечным, а вярнуць яго ў дзікую прыроду немагчыма бяз сродкаў зьнерухомленьня жывёлаў, якія ў Беларусі забароненыя.

Гэта не адзіны выпадак у Беларусі, калі зубр прыбіўся да чарады кароваў. У 2016 годзе малады зубр пасяліўся на ўгодзьдзях ААТ «Любань» у вёсцы Лелікава, дзе пасьвіліся каровы. Пазьней зубра адправілі жыць у дэманстрацыйныя вальеры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG