Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 30 студзеня можна прагаласаваць за кандыдата на «Птушку 2023 году»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» да 30 студзеня праводзіць выбары трэцяга кандыдата на званьне птушкі 2023 году.

У Правілах правядзеньня выбараў птушкі 2023 году значылася, што на выбарах будзе тры кандыдаты: двух намінуюць арнітолягі, трэцяга выбяруць інтэрнэт-галасаваньнем на сайце АПБ з 20 па 30 студзеня 2022 году.

Збор варыянтаў праходзіў пры дапамозе адкрытай гугл-формы да 24:00 18 студзеня 2022 году.

Падчас збору прапаноў агучваліся наступныя пажаданьні:

  • каб птушка была звычайная, а ня рэдкая (для чаргаваньня рэдкіх і звычайных відаў: паколькі белая сініца, птушка 2022 году, — «чырванакніжная», то пажадана, каб у наступным годзе птушка году была звычайнай),
  • каб Нацбанк і «Белпошта» раней не выпускалі манэт і марак з гэтым відам.

5 лютага на Зьезьдзе АПБ варыянт, выбраны аматарамі птушак, пазмагаецца за званьне «Птушкі 2023 году» з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолягамі.

На інтэрнэт-выбарах пяць кандыдатаў:

  • вялікі баклан;
  • звычайная чаротаўка;
  • таўстадзюб;
  • шэрая варона;
  • вялікі савук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG