Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя ААН па клімаце пачалася ў Глазга


У шатляндзкім Глазга пачалася кліматычная канфэрэнцыя ААН, на якой праходзяць двухтыднёвыя інтэнсіўныя перамовы амаль з 200 краінамі аб падыходах да барацьбы з наступствамі зьмены клімату.

Дыпляматы будуць шукаць шляхі вырашэньня праблемаў, якія засталіся пасьля Парыскага пагадненьня па клімаце ў 2015 годзе і актывізуюць намаганьні па прадухіленьні павышэньня глябальных тэмпэратур больш чым на 1,5 градуса па Цэльсію ў параўнаньні з даіндустрыяльным пэрыядам.

Навукоўцы папярэджваюць, што шанцы на дасягненьне мэты, пастаўленай на перамовах у Парыжы шэсьць гадоў таму, імкліва зьніжаюцца.

Эколягі таксама пратэставалі з прычыны незадаволенасьці павольнымі тэмпамі барацьбы са зьмяненьнем клімату падчас сустрэч у Глазга, вядомых як COP21.

Чакаецца, што 1 і 2 лістапада на COP21 прымуць удзел больш за 100 сусьветных лідэраў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, в.а. канцлера Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі і прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан.

Іншыя сусьветныя лідэры, у тым ліку прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, лідэр Кітаю Сі Цзіньпін і прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, могуць выступіць на форуме па відэасувязі.

На мерапрыемства, якое завершыцца 13 лістапада, акрэдытавана больш за 25 тысяч удзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG