«Пакуль што мы ня там, дзе мусім быць», — перадае Deutsche Welle яе словы, выказаныя на кліматычнай канфэрэнцыі 1 лістапада.
Паводле Мэркель, мэты ў галіне скарачэньня выкідаў, замацаваныя ў Парыскім кліматычным пагадненьні 2015 году, «у сукупнасьці не прывялі да таго, пра што мы дамовіліся ў Парыжы».
Адначасова Мэркель адзначыла посьпехі ў барацьбе са зьмяненьнем клімату, называючы «вельмі важнай» дамоўленасьць спыніць міжнароднае фінансаваньне вугальных электрастанцый з наступнага году, якую дасягнулі лідэры краін «вялікай дваццаткі» (G20) на сустрэчы ў Рыме ў мінулыя выходныя.