Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцны вецер 20 лістапада пашкодзіў дрэвы і будынкі, у 449 населеных пунктах зьнікала электрычнасьць 


Паваленае моцным ветрам дрэва ў адным з раёнаў Беларусі, 21 лістапада 2021
Паваленае моцным ветрам дрэва ў адным з раёнаў Беларусі, 21 лістапада 2021

З-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 23 м/с, у суботу пацярпелі 224 населеныя пункты ў 23 раёнах краіны: 1 — у Берасьцейскай вобласьці, 4 — у Віцебскай і Магілёўскай, 7 — у Гомельскай і Менскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Агулам па краіне зафіксавана 36 выпадкаў падзеньня дрэваў, пашкоджаны 1 легкавы аўтамабіль і 2 сельскагаспадарчыя будынкі. Людзі пры гэтым не пацярпелі.

Работнікі МНС і іншых арганізацый вядуць аднаўленчыя работы, у тым ліку расьпілоўваюць завалы з дрэваў.

Паводле дадзеных «Белэнерга», на працягу сутак пэрыядычна парушалася электразабесьпячэньне 499 населеных пунктаў, 76 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 кацельні і 1736 трансфарматарных падстанцый. Адключэньні апэратыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады.

Па стане на 6.00 нядзелі, 21 лістапада заставаліся без электразабесьпячэньня 3 населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG