Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вывяржэньне вулькана на востраве Ява ў Інданэзіі: 13 чалавек загінулі


Вывяржэньне вулькана на востраве Ява.
Вывяржэньне вулькана на востраве Ява.

Вулькан Сямеру на востраве Ява ў Інданэзіі пачаў вывяргацца другі раз за некалькі месяцаў і выкінуў слуп попелу вышынёй 15 кілямэтраў, паведамляе ВВС.

Колькасьць загінулых у выніку вывяржэньня вырасла да 13 чалавек, амаль 100 чалавек атрымалі траўмы, паведаміў у нядзелю прадстаўнік урадавага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва.

Паводле яго, больш за 900 чалавек эвакуіравалі з раёну бедзтва.

Па словах відавочцаў, вывяржэньне настолькі моцнае, што з прычыны попелу не відаць неба і сонца.

Улады паставілі эвакуацыйныя намёты за межамі пяцікілямэтровай забароненай зоны вакол кратэра.

Гэта адзін з больш чым 120 дзеючых вульканаў Інданэзіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG