Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада правоў чалавека ААН прыняла рэзалюцыю аб праве людзей на чыстае навакольнае асяродзьдзе


Захад сонца ў Магнітагорску
Захад сонца ў Магнітагорску

Рада правоў чалавека ААН на 48-й сэсіі, якая праходзіла ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю аб праве людзей «на бясьпечнае, чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяродзьдзе».

Дакумэнт, ініцыяваны Коста-Рыкай, Мальдыўскай Рэспублікай, Марока, Славеніяй і Швэйцарыяй, быў ухвалены на пасяджэньні ў пятніцу 43 галасамі «за», чатыры дэлегацыі ўстрымаліся (Індыя, Кітай, Расея і Японія).

У рэзалюцыі сказана, што Рада «прызнае права на бясьпечнае, чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяродзьдзе як права чалавека, неабходнае для поўнага ажыцьцяўленьня ўсіх правоў чалавека».

Рада рэкамэндавала дзяржавам нарошчваць патэнцыял дзеля аховы навакольнага асяродзьдзя, працягваць абмен досьведам выкананьня абавязаньняў у галіне правоў чалавека, якія датычаць карыстаньня асяродзьдзем.

Рада прапанавала разгледзець гэтае пытаньне Генэральнай Асамблеі ААН. Падкрэсьлена, што Рада правоў чалавека будзе «і далей займацца» гэтай праблематыкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG