На востраве Пальма, які ўваходзіць у архіпэляг Канарскія выспы, прачнуўся вулькан Кумбрэ Віеха. Апошні раз вывяржэньні ў гэтым раёне былі 50 гадоў таму, у 1971 годзе. Вульканолягі кажуць, што выкіды лавы дасягаюць вышыні 300-350 мэтраў. Ужо адбылася эвакуацыя 5 тысяч чалавек.