Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 зубр праваліўся пад лёд у Сьвіслацкім раёне Горадзенскай вобласьці


Паводле інфармацыі, якая паступіла ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя з Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», паблізу вёскі Вялікія Масушыны на тэрыторыі Сьвіслацкага раёну Гродзенскай вобласьці знойдзены 21 зубр, які праваліўся пад лёд.

Жывёлы былі знойдзеныя ў акваторыі сажалкі на рацэ Мядзянка.

Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.

Паводле папярэдніх дадзеных зубры знаходзіліся ў складзе статку колькасьцю прынамсі ў 100 галоваў, частка зь якіх загінула пры пераправе праз раку па лёдзе. Акрамя таго, на беразе ракі знойдзены загінулы малады зубр узростам 10-11 месяцаў, які быў загрызены драпежнікамі.

Па стане на 13 студзеня ўсе загінулыя жывёлы былі вынятыя з-пад лёду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG