Пляма хімічнага «вясёлкавага» колеру зьявілася недалёка ад месца, дзе выцякае Няміга, і заканчваецца ў месцы, дзе Сьвіслач перагароджаная жоўтым рукавом. Каля плямы ўвечары 26 студзеня стаялі два вадалазы, а таксама невялікі натоўп цікаўных мінакоў, піша «Зялёны партал».
Паходжаньне плямы (мазут гэта, алейная фарба ці нешта яшчэ) высьвятляюць.
Паху каля ракі пры гэтым не было, птушак на пляме таксама.
8 студзеня 2022 году побач з гэтым месцам абрынуўся мост. Шэраг урбаністаў і архітэктараў прапанавалі яго не аднаўляць, зьмяніўшы выгляд Нямігі, аднак улады вырашылі, што мост адновяць за месяц. Пры гэтым новы мост праектуюць і будуюць адначасова.