Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз моцны вецер у Беларусі без электрычнасьці засталіся 979 населеных пунктаў, зрывала дахі, дрэвы падалі на рэйкі


Наступствы ўрагану, архіўнае фота
Наступствы ўрагану, архіўнае фота

Больш за ўсё стыхія 19 лютага разгулялася на Горадзеншчыне. Яшчэ застаюцца вёскі, дзе не аднавілася падача электрычнасьці.

У выніку моцнага ветру, парывы якога дасягалі 27 м/с, у Беларусі без электрычнасьці засталіся 979 населеных пунктаў, паведамілі ў «Белэнэрга». Больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі жыхары Горадзенскай (спынялася падача электраэнэргіі ў 329 населеных пунктах), Менскай (227) і Берасьцейскай (216) абласьцей.

У Гомельскай парушылася энэргазабесьпячэньне 120 населеных пунктаў, у Віцебскай — 72, Магілёўскай — 15.

На 6 гадзін раніцы 20 лютага без электразабесьпячэньня заставаліся 34 вёскі (у Горадзенскай вобласьці — 30, у Менскай — 4), падача электраэнэргіі ў іншых населеных пунктах была адноўлена.

МНС паведаміла аб сарваных дахах жылога дому, будынку культурніцкай установы і 40 сельскагаспадарчых пабудоў. Зафіксавана 121 падзеньне дрэў: у Горадзенскай вобласьці — 66, у Берасьцейскай — 18, Менскай — 16, Гомельскай — 9, Магілёўскай і ў Менску — па 6.

Элемэнтамі дахаў, агароджаў і паваленымі дрэвамі пашкоджана 16 аўтамабіляў. У аграгарадку Бабровічы, што на Валожыншчыне, элемэнт мэталічнага даху на пашкодзіў у мэханічным двары пяць трактароў і пагрузчык.

У Ляхавіцкім і Мастоўскім раёнах з-за падзеньня дрэў на чыгуначныя каляіны затрымаўся рух трох пасажырскіх цягнікоў на час ад 23 да 30 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG