Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду празь дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
У Менску зборы дзіцяці ў школу абыдуцца бацькам ад 200 да 900 рублёў. Як удакладніла на прэс-канфэрэнцыі галоўны спэцыяліст упраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сьвятлана Шыцікава, сума будзе залежаць ад камплекту гардэробу і ўзросту вучня.
Зь сёлетняга навучальнага году дзейнічаюць новыя правілы залічэньня ў гімназіі. Прыярытэтнае права паступленьня далі дзецям, чые бацькі зарэгістраваныя ў «замацаваных» за гімназіямі дамах. Тыя ж, хто такой рэгістрацыі ня мае, вымушаныя шукаць часовую. Многія бацькі яе купляюць.
Дэпутатка сельсавету з Калінкавіцкага раёну Роза Стрэльчанка змагаецца за школу ў вёсцы Каплічы, закрытую ў 2016 годзе.
Самыя дарагія спэцыяльнасьці — «міжнароднае права», «правазнаўства» і «эканамічнае права», «усходняя філялёгія». Самыя танныя — «сацыяльная работа», а таксама расейская і беларуская філялёгія.
Група зь беларускай мовай навучаньня ≠ беларускамоўная група. Ды магчыма, што нават ніводнай новай групы зь беларускай мовай навучаньня ня зьявіцца, бо запыты бацькоў не ўплываюць на колькасьць утвораных групаў.
Праграміст, юрыст, архітэктар, шахтар, лекар, будаўнік, настаўнік… Свабода падлічыла, колькі ў сярэднім каштуе навучаньне і як доўга трэба працаваць, каб вярнуць гэтыя грошы.
Майму захапленьню Ісьляндыяй 17 гадоў. Цяжка сказаць, ад чаго яно пачалося і, па сутнасьці, гэта ўжо ня важна. За гэтыя гады я ані разу не пашкадаваў, што абраў такое незвычайнае хобі. Увесь мінулы тыдзень я правёў там. Пра гэтае падарожжа распавяду ў трох блогах.
Дзявяты месяц гамяльчук Сяргей Макрэнка высьвятляе ў мясцовых уладаў, ці зможа ягоная дачка Саша вучыцца па-беларуску ў першай клясе гомельскай сярэдняй школы № 5.
Выданьне знаёміць зь гісторыяў гарадоў, людзей і важных падзеяў. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасьці, гісторыі ды памяці пра Другую сусьветную вайну, часах сталінскіх рэпрэсіяў.
У адной зь нешматлікіх беларускамоўных перадач для дзяцей паказваюць мультфільмы па-расейску і практычна не паказваюць анімацыю, зробленую ў Беларусі.
Унівэрсытэт Ніла Гілевіча абвясьціў набор на курсы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставаньня. Радыё Свабода паглядзела, чым гэтая прапанова адрозьніваецца ад іншых на адукацыйным рынку.
Пабачыў сьвет новы падручнік па беларускай мове для студэнтаў-мэдыкаў «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў».
Рэкорд ЦТ паставіла Настасься Саванец з Ашмянаў, яна набрала 100 па хіміі і біялёгіі, 97 па беларускай мове, а таксама мае 10 балаў у школьным атэстаце.
Прэзыдэнт Латвіі Райманд Вэяніс ухваліў папраўкі ў закон аб вышэйшай адукацыі, якія, сярод іншага, забараняюць прыватным ВНУ рэалізоўваць навучальныя праграмы на расейская мове.
Амэрыканскі часопіс Utne Reader, які адсочвае трэнды ў сучаснай культуры, назваў Леру Барадзіцкую ў ліку 25 чалавек, чые ідэі мяняюць сьвет.
У Польшчы запушчаны праект EdWork, які дапамагае студэнтам з Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы шукаць легальную працу ў гэтай краіне.
Гэта менш, чым у 2017 годзе — летась на найвышэйшы бал экзамэн здалі 66 абітурыентаў. Ніжэй за 10 балаў атрымалі 2904 абітурыенты — 4,5% ад тых, хто здаваў ЦТ. Сярэдні бал па прадмеце сёлета склаў 37,67, што вышэй за леташні паказчык (34,64 у2017 годзе).
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня грамадзкага Балёнскага камітэту Беларусі прафэсар Уладзімер Дунаеў. Ён адказвае на пытаньне, як беларускім чыноўнікам удаецца нічога не мяняць у адукацыі, падае нечаканыя факты пра зьмяншэньне колькасьці беларускіх і замежных студэнтаў і заяўляе, што Беларусь у адукацыі ўсё больш адстае ад Эўропы.
У выходныя сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове. Максымальныя сто балаў па гэтым прадмеце набраў 21 абітурыент, паведамляе TUT.by.
У Горадні няма ніводнай беларускамоўнай школы, больш за 60 дзетак у розных клясах навучаюцца па-беларуску — у школах № 32 і № 34.
Чаму загад аб скасаваньні іспытаў у гімназіі непазьбежна прыводзіць да карупцыі? Чаму трэба дазволіць прыватныя школы і хатнюю адукацыю? Як стасуецца з заявамі пра IT-краіну прымусовая падпіска на папяровыя выданьні? Пра гэта ды іншае гутарым зь пісьменьніцай Яўгеніяй Пастарнак.
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Праваслаўная царква адзіная з усіх канфэсіяў мае прыярытэтнае права доступу да школьнай адукацыі. Зь яе ініцыятывы распрацавалі факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры». Такія заняткі ўжо праводзяцца ў беларускіх школах.
Жанчына сьцьвярджала, што рабіла ўсё правільна, што дзяцей карае не яна, а Бог — яны нібыта толькі вызначала колькасьць удараў.
На могілках у вёсцы Парэчча Слонімскага раёну мясцовыя актывісты, а таксама госьці з Горадні, Баранавічаў, Ліды ўсклалі кветкі да крыжа ў гонар паўстанцаў 1831-34 гадоў.
15 чэрвеня працягнулася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якая з 4 чэрвеня запрацавала ў 50 мэтрах ад Курапатаў. Паводле графіку, пра які раней дамовіліся лідэры пратэстоўцаў, сёньня вахту каля Курапатаў мусілі трымаць актывісты «Маладога фронту».
Радыё Свабода прадстаўляе пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу.
Улады Стакгольму ўхвалілі новыя правілы, згодна зь якімі ў горадзе забараняюцца публічныя рэклямы, на якіх мужчыны і жанчыны прадстаўленыя як сэксуальныя аб’екты. Іх можна будзе дэмантаваць цягам 24 гадзінаў ад моманту зьяўленьня.
Дзеля месца ў польскамоўнай школе на Горадзеншчыне бацькі дзяжураць ноччу, як і каля гімназій. Няма пэўнасьці, што трапяць усе. У беларускамоўныя клясы ахвотных значна менш, хоць і за іх бацькі мусяць пазмагацца.
За некалькі гадоў польскі пісьменьнік Земовіт Шчэрэк праехаў больш за тузін краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы ў пошуках Міжмор’я. Так называюць абшар паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Міжземным морамі. Адэпты гэтай канцэпцыі лічаць яе выратаваньнем рэгіёну, а крытыкі — утопіяй.
Пакуль у падручніках па астраноміі Плютон то становіцца плянэтай, то зноўку перастае ёй быць, на працоўным навучаньні ўсё стабільна: дзяўчаты вучацца шыць, вязаць і гатаваць, а хлопцы — працаваць з дрэвам, мэталам і станкамі.
Беларускі ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча зь верасьня распачынае курсы падрыхтоўкі да цэнтральнага тэставаньня.
У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя супраць закрыцьця дзіцячага дома і мясцовай школы ў вёсцы Вялікія Лётцы Віцебскага раёну.
Нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дапамагла грашыма шматдзетнай маці Антаніне Шайнюк з Гомля, чыёй сям’і пагражала пастаноўка на ўлік.
Штогод фірма Quacquarelli Symonds публікуе рэйтынг ВНУ з усяго сьвету. Сёлета першае месца, як і сем гадоў запар, заняў Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. За ім Стэнфардзкі і Гарвардзкі ўнівэрсытэты.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу.
У Беларусі 12 чэрвеня пачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Што сёлета новага і якія тэндэнцыі?
У чацьвёртай частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» з Аляксеем Ластоўскім мы пагаворым пра эўрапейскія музэі. Пра тыя месцы, дзе ў адным месцы можна пабачыць эўрапейскую магутнасьць, геній і культурнае багацьце.
9 чэрвеня ў суполцы «ЎКантакце» на сайце пярвічнай арганізацыі БРСМ БДУ зьявілася абвестка, у якой «таленавітых мастакоў, рэжысэраў, актораў, фатографаў» запрашалі ўзяць удзел у Нацыянальным моладзевым форуме «Таўрыда», які пройдзе ў Крыме з 16 па 31 ліпеня. 11 чэрвеня абвестка зьнікла.
Гэта вельмі пэсымістычны допіс. Лічыце гэта псыхатэрапіяй. Адмова «Нашай Нівы» ад паперы — гэта не праблема паперы, і нават не рэдакцыі, гэта чарговы званочак па нас.
У трэцяй частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» з Аляксеем Ластоўскім мы пагаворым пра эўрапейскую кухню. Што можна смачна зьесьці і выпіць у прыгожых эўрапейскіх гарадах і мястэчках, пра якія мы размаўлялі ў папярэдняй частцы?
«Наша ніва» ад сёньня спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты. Выданьне з падзагалоўкам «Першая беларуская газэта» будзе існаваць толькі ў электроннай форме як партал NN.BY.
Філёлягу Ўладзімеру Буданаву, які прапрацаваў у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту 19 гадоў, не працягнулі кантракт. Ён кажа, што дырэктар бібліятэкі неаднаразова рабіў яму вымовы і заўвагі за чытаньне кніг на працоўным месцы.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2018-2019 акадэмічны год.
Калі спытаць беларуса, дзе цэнтар Эўропы, ён без сумневу адкажа — у нас, у Беларусі. З маім сёньняшнім госьцем мы пагаворым пра пэрыфэрыі Эўропы. Пра тую Эўропу, якая здаля ад беларускага цэнтру.
Доля «чыстых беларускамоўных» вырасла ўпершыню за доўгі час — магчыма нават, упершыню з пачатку ЦТ.
Чаму веды беларускага вайскоўца пра Яна Караля Хадкевіча і Багуслава Радзівіла ня менш важныя, чым веданьне найноўшай вайсковай тэхнікі? Хто варты быць у пантэоне беларускіх вайскаводаў? У чым адметнасьць беларускай вайсковай школы? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі.
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, Рух салідарнасьці «Разам» зладзіў акцыю салідарнасьці з абаронцамі Курапатаў.
Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Загрузіць яшчэ