Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў пра Эўропу ў чатырох частках. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Тысячы выпускнікоў адзінаццатых клясаў 30 траўня сабраліся на «Апошні званок» у Менску. Радыё Свабода спытала падлеткаў, дзе яны зьбіраюцца будаваць кар'еру і ці хочуць паехаць вучыцца за мяжу.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
30 траўня — дзень апошніх званкоў. Для базавай школы, якая месьціцца ў вёсцы Вялікія Лётцы Віцебскага раёну, гэты званок быў ва ўсіх сэнсах апошні: школу зачыняюць. А разам зь ёй — і Вялікалятчанскі дзіцячы дом, выхаванцы якога пераважна й былі тут вучнямі. Які лёс чакае дзяцей і пэдагогаў?
У Магілёве грамадзкасьць прыбірае гістарычную частку габрэйскіх могілак. Талаку на кладах склікала габрэйская грамада. Прыйшлі больш за сотню добраахвотнікаў.
Сябру Моладзі БНФ з Магілёва Аляксандру Маскалёву пагражаюць адлічэньнем з Сацыяльна-гуманітарнага каледжу. Па словах 18-гадовага хлопца, куратарка курсу ўжо размаўляла зь ім пра пэрспэктывы навучаньня, калі ён застанецца ў шэрагах моладзевай арганізацыі БНФ.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Зьмяніць іх парадкі ня здолелі ані час, ані калектывізацыя. На расейска-мангольскай мяжы жыве народ Духа, які стагодзьдзямі не мяняе ладу жыцьця. Яны разводзяць аленяў, пакланяюцца продкам і прыродзе, шукаюць адказы на жыцьцёвыя пытаньні ў духаў. Цяпер іх засталося ўсяго каля 300 чалавек.
Беларусы вучацца за мяжой, і гэта ўжо нікога не зьдзіўляе. Але калі, адвучыўшыся, яны вяртаюцца, гэта выклікае пытаньні. Мы задалі такія пытаньні выпускнікам замежных адукацыйных праграм, якія працуюць у Беларусі.
Патрэба бацькоў у беларускамоўных групах у дзіцячых садках будзе задаволеная. Але ня цалкам.
25 траўня ў Парыжы завяршылася двухдзённая канфэрэнцыя міністраў адукацыі Эўропы. Абмяркоўвалася ў тым ліку пытаньне, ці застанецца Беларусь, якая за тры гады ня выканала патрабаваньні дарожнай мапы, у Балёнскім працэсе.
24 траўня ў Кракаве завершылася міжнародная канфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюць забойцаў беларусаў Падляшша.
Побач са Старым і Новым замкамі ў Горадні 24 траўня паставілі чатырохмэтровы помнік Давыду Горадзенскаму. Ініцыятарам усталяваньня помніка вайскаводу і дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ выступіла горадзенская эпархія БПЦ. Але дасьледнікі маюць сумневы што да сувязі князя з праваслаўем.
Мовазнаўца Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску кнігу «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі», што выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Падчас сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» разам з дасьледнікам прысутныя дзівіліся прыхаванаму багацьцю беларускай мовы і разважалі, як захаваць яе ў сучасных варунках.
Васьміклясьнікі з амэрыканскага гораду Гадсан распрацавалі аплікацыю для тых, хто харэе ад страту памяці.
Бацькі, якія падпісалі калектыўную пэтыцыю супраць дыскрымінацыі дзяцей паводле моўнай прыкметы, раней атрымалі адказ з камітэту адукацыі Менгарвыканкаму, аднак Міністэрства маўчыць ужо больш за месяц.
На юбілейнай канфэрэнцыі міністраў адукацыі краін Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якая пройдзе 23–25 траўня ў Парыжы, яе ўдзельнікі разгледзяць, сярод іншых, і пытаньне аб выкананьні Беларусьсю «дарожнай мапы» Балёнскага працэсу.
На чыгунцы беларуская мова жыве, але яна можа быць больш беларуская. Чым замяніць «пуць» і «электрычку»?
Калыма — рэгіён золата, вязьняў і напаўзакінутых паселішчаў. Магадан — сталіца і адзін з двух гарадоў Калымы. Значная частка насельніцтва рэгіёну жыве менавіта тут.
Былая прэзыдэнцкая пара ЗША — Мішэль і Барак Абамы — зарэгістравалі ўласную прадусарскую фірму Higher Ground Productions і падпісалі шматгадовы кантракт з найбуйнейшым у сьвеце стрымінгавым сэрвісам Netflix.
«Гэта адзіная навучальная ўстанова, наўпрост фактычна падпарадкаваная прэзыдэнту, а мы ня можам там выбудаваць сыстэму адукацыі як след».
Напрыканцы тыдня вясновы спакой беларускай інтэлігенцыі, і ня толькі яе, парушыў заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Падчас новай менскай сустрэчы цікавых і ўплывовых людзей Belarus Future Unconference Зісер закрануў балючае, згадаўшы пра беларускую мову і нацыянальную ідэю.
Міністар адукацыі Беларусі ў 2001–2003 гадах Пётар Брыгадзін стаў дырэктарам Інстытуту бізнэсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Мне асабіста яна бачыцца як сынтэз. Беларусь як сынтэз, зьняцьце, паводле Гегеля, супярэчнасьці паміж Захадам і Ўсходам, сплаў заходняй рацыянальнасьці і ўсходняй эмацыйнасьці, містыкі. І гэта лінія — ад Абдзіраловіча да Акудовіча.
Прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы «Беларускі камітэт «Сябры» і тактычнай групы «Беларусь» сёньня наведалі мэмарыяльны комплекс «Быкаўнянскія магілы», дзе ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Вучнёўскае самакіраваньне дапамагае наладзіць паўнавартасны адукацыйны працэс. Такое меркаваньне 19 траўня выказаў міністар адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі XI Нацыянальнага дзіцячага форуму ў Менску.
Ня буду сьціплым, але падазраю, што інтэрвію Рычарда Пайпса Свабодзе было адным з апошніх, якія даў гэты легендарны чалавек журналістам. Арганізаваць размову было няпроста, але яшчэ складаней пагадзіцца з тым, што ён тады сказаў.
Як у Чэхіі ў вялікай канкурэнцыі выйграць трохгадовы грант на дасьледаваньне найноўшай беларускай гісторыі? Зь якімі выклікамі сутыкаецца ў акадэмічным асяродзьдзі жанчына, якая прысьвячае сваё жыцьцё навуцы? Як прасоўваць беларускія гістарычныя дасьледаваньні па-ангельску?
Некалькі гадоў таму ў возера Шо, што на Глыбоччыне, забралі статус геаграфічнага “цэнтру Эўропы”. Але забраць некранутую прыгажосьць гэтых лясных мясьцінаў немагчыма. Што рыхтуюць для сваіх гасьцей гаспадары сядзіб? Чым зьбіраюцца прывабліваць гасьцей? Каго чакаюць? І ці можна ў іх адчуць Беларусь?
Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.
Польскія органы самакіраваньня яшчэ да пачатку летніх канікул павінны прыняць рашэньне, абмяжоўваць ці продаж алькаголю ў начны час.
Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца глядзіць на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.
Былы піярнік Трампа, скандальны амэрыканскі паліттэхноляг Роджэр Стоўн лічыць, што няхай лепш палітык робіць памылкі, чым будзе нудным і сумным. Гэтае правіла Стоўна зьняпраўджвае галоўная гераіня данскага сэрыялу «Borgen».
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2018-2019 акадэмічны год.
Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з «георгіеўскімі» стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць.
Хто была ў беларускай гісторыі асоба, якая зрабіла найвялікшы ўнёсак у станаўленьне дзяржаўнасьці і якую сёньня можна назваць сымбалем беларускай дзяржаўнасьці? Такое пытаньне Свабода задала прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі.
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў.
Новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі паступіць у Палату прадстаўнікоў на дзьвюх мовах. Пра гэта Свабодзе паведаміла 7 траўня дэпутатка Алена Анісім пасьля сёньняшняй сустрэчы зь міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
4 траўня стала вядома, што прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладаецца на 2019 год. Самая гучная літаратурная ўзнагарода сьвету стала ахвярай скандалу, які ўжо паўгода скаланае швэдзкае грамадзтва.
Дырэктар Эўрапейскага цэнтру трансфармацыі палітоляг Андрэй Ягораў сёньня сказаў Свабодзе, што існуюць тры варыянты рашэньня па Беларусі.
Істотных зьменаў у правілах паступленьня сёлета няма, але ёсьць шэраг дробных.
Ці ведаюць сустрэтыя на вуліцы менчукі абедзьве назвы пятага месяца году? Тлумачым, адкуль яны ў беларускай мове, а таксама чаму жаніцца ў маі непажадана, а ў траўні — колькі заўгодна. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам
Папраўкі да заканадаўства прадугледжваюць 90 адсоткаў тэлевяшчаньня ў краіне на мовах Эўразьвязу.
У дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) пачаў працу ў новым корпусе — у былым Аўгустынскім кляштары ў Старым горадзе Вільні.
Якая ж Рэч Паспалітая і беларуская дзяржава, калі Канстытуцыя 3 траўня зрабіла з ВКЛ і Каралеўства Польскага ўнітарную польскую дзяржаву? Так пішуць у інтэрнэце, і ў кнігах. А тым часам тэзіс пра канец ВКЛ 3 траўня 1791 году можа быць адным з найбольшых гістарычных фэйкаў, у які мы паверылі.
Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца будзе глядзець на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.
Колькасьць беларускамоўных груп адпавядае запытам бацькоў, гаворыцца ў адказе камітэту адукацыі Менгарвыканкаму на пэтыцыю супраць «дыскрымінацыі дзетак паводле моўнай прыкметы».
Як найхутчэй загаварыць на замежнай мове? Чаму большасьць беларусаў ня можа свабодна гаварыць на замежных мовах пасьля гадоў навучаньня ў школе і ВНУ? Ці маладое пакаленьне беларусаў урэшце загаворыць на замежных мовах?
Загрузіць яшчэ