Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦТ па расейскай мове на 100 балаў здалі 54 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта менш, чым летась — тады на найвышэйшы бал экзамэн здалі 66 абітурыентаў. Ніжэй за 10 балаў атрымалі 2904 абітурыенты — 4,5% ад тых, хто здаваў ЦТ. Сярэдні бал па прадмеце сёлета склаў 37,67, што вышэй за леташні паказчык (34,64 у 2017 годзе).

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк.

Дырэктар РІКВ Юры Міксюк зьвярнуў увагу на тое, што, кажучы пра сярэдні бал, ні ў якім разе яго нельга пераводзіць у 10-бальную сыстэму.

«У некаторых людзей ствараецца няправільнае ўяўленьне аб сярэднім бале. Трэба памятаць, што ён не зьяўляецца абсалютнай ацэнкай ведаў абітурыентаў, гэта бал ранжыраваньня. Яго нельга дзяліць на дзесяць і прадстаўляць у якасьці ацэнкі ўзроўню ведаў і падрыхтоўкі ў школе», — падкрэсьліў ён.

На нуль балаў расейскую мову напісалі 6 чалавек (летась — 17).

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў сёлета здаў 21 абітурыент, трое атрымалі 0 балаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG