Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якую мову лепей здалі на ЦТ. Адной карцінкай


У Беларусі амаль завяршылася цэнтралізаванае тэставаньне: 10 ліпеня выпускнікі школаў пачнуць атрымліваць сэртыфікаты. Усяго ў ЦТ узялі ўдзел 84 тысячы абітурыентаў.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) называў шэрагу СМІ сярэднія балы па некаторых тэстах, а таксама колькасьць «стабальнікаў» — тых, хто здаў тэст на максымальны магчымы бал. Пакуль вядомыя ня ўсе вынікі тэстаў, некаторыя сярэднія балы называліся прыблізна.

Вядома, што

  • беларускую мову здалі ў сярэднім на «каля 36» балаў са 100 (сярэдні бал крыху вырас у параўнаньні зь мінулым годам),
  • расейскую — на 37,67 (летась было 34,64),
  • ангельскую — на 44,
  • матэматыку — на 32,32 (было 27,21),
  • гісторыю Беларусі — на 36,93,
  • грамадазнаўства — на 43,73 (было 41,76).

Мова-тэст. Давайце спраўдзім, наколькі добра мы яе ведаем

Рэкорд ЦТ сёлета — 297 балаў з 300 у трох тэстах. Настасься Саванец з Ашмянаў набрала 100 па хіміі і біялёгіі, 97 па беларускай мове, а таксама мае 10 балаў у школьным атэстаце. Як абітурыентка расказала Tut.by, памылка ў тэсьце па беларускай мове была ў падборы антоніма да слова, ды яна не шкадуе, што здавала беларускую, бо «важна разумець, што я жыву ў Беларусі і ведаю родную мову» (хоць яна адзіная з клясы здавала беларускую ды ёй казалі «пісала б расейскую, мо атрымала б сотню»). Яшчэ адна абітурыентка, Віка Тарлецкая са Столінскага раёну, здала на 100 балаў хімію і на 97 — біялёгію, а 100 балаў за беларускую мову атрымала праз трэцюю запар перамогу на рэспубліканскай алімпіядзе.

РІКВ падкрэсьлівае, што колькасьць балаў ня ёсьць «лінейнай» ацэнкай ведаў абітурыента, 50 балаў ня значаць «пяцёрку паводле дзесяцібальнай, як у школе», бо чым больш абітурыентаў правільна адказалі на канкрэтнае пытаньне ў тэсьце, тым меней за гэтае пытаньне налічваюць балаў.

***

ЦТ па беларускай мове здавалі толькі 3 з 10 абітурыентаў, але доля «беларускамоўных» на ЦТ вырасла ўпершыню за доўгі час. Сёлета крыху падвысілі мінімальныя балы па тэстах, рэзка «ўрэзалі» набор платнікаў, набірацьмуць менш эканамістаў, больш аграрыяў і сілавікоў.

8 прапаноў рэфармаваньня сфэры адукацыі. Частку зь іх не ўхваліў Мікалай Лукашэнка, кажа бацька​

5 пытаньняў пра грамадазнаўства ад Лявона Вольскага, якія не зададуць на ЦТ

«Цалкам перавярнуць. Ня ведаю як». Пяць цытатаў Лукашэнкі пра Акадэмію кіраваньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG