З 30 жніўня 2024 года закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».
З ініцыятывай выступіла дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.
Дванаццаць чалавек не зьявіліся на першы цэнтралізаваны экзамэн з прычыны прызыву ў войска. Tochka.by спытала ў Мінадукацыі, як такое магчыма.
Стыпэндыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы.
Пракуроры праверылі арганізацыю харчаваньня ў дзіцячых садках і школах Гомельскай вобласьці і знайшлі шматлікія парушэньні.
Сярэдні тэставы бал па расейскай мове склаў 63,3 бала, па беларускай мове — 61,7 бала.
У анэксаваным Расеяй Крыме ўжо восьмы раз праходзіць міжнародны сымпозыюм «Расейская мова ў полікультурным сьвеце», які сёлета прымеркаваны да 225-й гадавіны з дня нараджэньня Аляксандра Пушкіна.
У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай.
Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамэну, які 55,5 тысяч выпускнікоў школ сёлета праходзілі па 13 профільных вучэбных прадметах.
У 2018 годзе БДУ займаў 354-е месца.
Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды заканчэньня навучальнага году.
30 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) і цэнтралізаваныя экзамэны (ЦЭ) па беларускай і расейскай мовах, паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі.
У якой канкрэтна краіне, пакуль невядома. Ва ўнівэрсытэце ня будзе бакаляўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. Ідэя стварэньня БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнаньні.
Пасяджэньне Міністэрства адукацыі Польшчы з удзелам кураторыюмаў (мясцовых аддзелаў адукацыі) прайшло 24 траўня. Аднак праблему беларусаў ня вырашылі.
Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.
У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў».
Замест «гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Расказваем, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы.
Расказваем, зь якімі перашкодамі сутыкнуліся сёлета абітурыенты, якія хочуць паступаць вучыцца за мяжу. Беларускі бок не выдае ім патрэбных дакумэнтаў.
15–17 мая ў Менску праходзіць экспэртна-кансультацыйная беларуска-расейская рада, дзе абмяркоўваецца «максымальная збалянсаванасьць» выкладаньня гісторыі ў школах, прафтэхустановах і ВНУ РФ і Беларусі.
Раней рэжым Лукашэнкі пастанавіў не выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія дазваляюць ім ехаць на вучобу за мяжу.
Цэнтар беларускай салідарнасьці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і ангельскай мове пасьля 8 клясы польскай школы.
Завяршаецца набор на стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў, паведамляе Цэнтар Беларускай Салідарнасьці.
Гэта прадугледжана зьменамі ў пастанову Міністэрства адукацыі «Аб дзіцячым доме, дзіцячай вёсцы, дзіцячым мястэчку».
Дзяржаўная камісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеньнем усіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 194, паведамляе ягоная прэс-служба.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць праграму па вывучэньні Беларусі ў Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) — адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў сьвету.
9 Траўня, па вэрсіі ідэолягаў і чыноўнікаў ад адукацыі, пачалося яшчэ ў сакавіку. Менавіта з сакавіка па канец траўня сёлета расьпісаныя пляны сьвяткаваньня Дня Перамогі ў школах. Паглядзелі, што там адбываецца, і пагутарылі з бацькамі.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне-2024. Сёлета для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 54,9 тысячы абітурыентаў. Рэгістрацыя праходзіла з 9 па 22 красавіка.
23 красавіка Ўладзімеру Конану магло б споўніцца 90. Пра знакавую постаць беларушчыны, гісторыка, літаратуразнаўца, фальклярыста, доктара філязофіі, прафэсара ўспамінаюць ягоныя калегі, сябры, выхаванцы.
Каля тысячы пераможцаў унівэрсытэцкіх алімпіядаў рэкамэндаваныя для паступленьня без іспытаў на «запатрабаваныя эканомікай спэцыяльнасьці» ў 21 рэгіянальную ВНУ.
Студэнтам прапануюць працягнуць навучаньне ў ЭГУ на спэцыяльнасьці «Інфарматыка» або перайсьці ў іншыя ВНУ.
Сёлета выпускныя ў Беларусі пройдуць 14 чэрвеня. 11-ю клясу заканчваюць 58 тысяч школьнікаў. Расказваем, чаго ад выпускнога чакаюць школьнікі і бацькі.
Замест паняцьця «эўрапейскае права» ўнесьлі «права рэгіянальнай інтэграцыі».
Ідэалягічнай апрацоўкі ў школах Беларусі будзе яшчэ больш — у пачатковых клясах уводзяць факультатыў «Азбука маральнасьці». І ня варта спадзявацца, нібыта гэта нейкая нэўтральная падзея, бо ў рэальнасьці гэта яшчэ адзін спосаб падвысіць ідэалягічны ціск на дзяцей і іх бацькоў.
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам.
У Расею на навучаньне вайсковым спэцыяльнасьцям плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.
Новы факультатыў «Азбука маральнасьці» створаны для школьнікаў другіх і трэціх клясаў, яго праграму зацьвердзіла Міністэрства адукацыі Беларусі.
Паводле выдавецтва, гэта будзе першы слоўнік, прысьвечаны кіно, на беларускай мове.
Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца большага: адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.
Вядомыя ўсе даты і прадметы, якія выпускнікам школаў трэба здаць дзеля паступленьня ва ўнівэрсытэты.
Дамова паміж Катэдрай міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Ф. Скарыны ў Лёндане аб супрацоўніцтве і стварэньні Дасьледчага цэнтру беларусазнаўства на базе бібліятэкі пачала дзейнічаць 25 сакавіка.
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы.
Былы дырэктар ліцэю БДУ Ігар Варакса пракамэнтаваў пляны дадаць да назвы ўстановы словы «Імя Фэлікса Дзяржынскага».
Дырэктарка ліцэю БДУ Тацяна Мамчыц сустрэлася з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў — не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі.
На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ пачнуць рыхтаваць перакладчыкаў-краіназнаўцаў. Стварэньне новай спэцыяльнасьці тлумачаць неабходнасьцю ў адмыслоўцах зь веданьнем ангельскай мовы.
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства».
Большасьць беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі эмігравалі ў Літву, вымушаныя вучыцца ў расейскіх школах. У Вільні толькі адна беларуская гімназія, дзе вучацца 408 дзяцей, а ахвотных значна больш.
У склад камісій уваходзяць дэканы і іх намесьнікі па ідэалягічнай і выхаваўчай працы.
Загрузіць яшчэ