Як адзначаецца ў публікацыі агенцтва «Минск-Новости», пра гэта Ўладзімер Кухараў заявіў на сустрэчы з працоўным калектывам і студэнтамі Інстытуту сучасных ведаў імя Шырокава.
Кіраўнік Менскгарвыканкаму адзначыў, што «забарона выкарыстаньня тэлефонаў у школе — адзін зь першых крокаў для зьмены сытуацыі». У той жа час ён не ўдакладніў, якія крокі будуць наступныя, каб зьнізіць захапленьне школьнікаў інтэрнэтам.
«Апошнія гады павялічваецца набор у каледжы, адкрываюцца новыя тэхнічныя спэцыяльнасьці. Для таго, каб рыхтаваць дзяцей да паступленьня, ствараюцца дзіцячыя тэхнапаркі, адкрыўся цэнтар тэхнічнай творчасьці дзяцей і моладзі. Так што неабходна павышаць прэстыж адукацыі і ўстараняць перашкоды для клясычнай школьнай адукацыі», — перакананы Ўладзімер Кухараў.
Сёлета ад 1 верасьня ўва ўсіх школах Беларусі ўвялі новы парадак — вучням і настаўнікам забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас вучэбнага ці працоўнага дня. Гэта не беларускае know-how: забараняюць карыстацца асабістымі тэлефонамі ў школах і ў іншых краінах. Напрыклад, у Паўднёвай Карэі. У Беларусі ідэю забараніць мабільнікі вучням нейкі час тэставалі ў асобных навучальных установах па ўсёй краіне. З 2025/26 навучальнага году забарона стала абавязковай для ўсіх беларускіх вучняў, а за тыдзень да пачатку вучобы яе пашырылі і на настаўнікаў.
Форум