Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму не працуюць пастановачныя пакаяньні школьнікаў? Адказваюць гісторык, псыхоляг і пэдагог. ВІДЭА


У сацыяльных сетках зьявіліся відэа з выпускнікамі дзявятых клясаў, якія пасьля іспыту ў гісторыі Беларусі рвалі і кідалі ва ўнітаз білеты і дапаможнікі з гісторыі, часта суправаджаючы гэта словамі, якія немагчыма публікаваць.

Трэнд быў апэратыўна перабіты «пакаяльным відэа», на якім двое зьбянтэжаных хлопцаў каюцца ва ўчыненым і ўскладаюць кветкі да манумэнту на плошчы Перамогі ў Менску. Свае прапановы, як перавыхаваць дзевяціклясьнікаў, выказалі і прапагандысты.

Свабода паразмаўляла з гісторыкам, псыхолягам, настаўніцай і вучнямі, якія патлумачылі паводзіны дзяцей і ўладаў.

«Мне здаецца, гэта такая гістэрычная, псыхапатычная рэакцыя на любую форму нонканфармізму. Усё, што не патрапляе пад шаблён, пад стандарт, яно становіцца нагодай для пакараньня, для ўжываньня гвалту», — кажа кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч.

Ён прыгадаў выпадак, калі ў Бярозе перад іспытамі школьнікаў абшуквалі міліцыянты, узброеныя аўтаматамі Калашнікава.

«Гэта публічнае прыніжэньне», — кажа псыхоляг Ганна Матуляк. Гэта форма, якая ніколі не прыводзіць да пераасэнсаваньня свайго ўчынку, чаго б хацелася ўладам. Чалавек ад такога мэтаду ня выправіцца. Ён або ад гэтага сораму згарыць, або трансфармуе гэты сорам у гнеў.

«Страх і запужваньне на дзяцей дзейнічаюць адваротным чынам. Яны ператвараюць гэта ў такую своеасаблівую гульню, каб абараніць сваю псыхіку ад ціску», — кажа настаўніца Тацяна Крапіневіч.

Цалкам размову глядзіце ў нашым відэасюжэце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG