Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчытцова патлумачыла, чаму пакідае пасаду дарадцы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі


Тацяна Шчытцова
Тацяна Шчытцова

Дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі Тацяна Шчытцова пакідае сваю пасаду.

У сваім акаўнце ў Facebook яна пазначыла, што шэраг прычын «не дазволілі ёй працягваць плённа выконваць гэтую місію». Разам з тым Шчытцова назвала чатыры гады «інтэнсіўнай працы» крыніцай «унікальнага палітычнага і грамадзянскага вопыту».

«Міжнародная падтрымка і плённае супрацоўніцтва розных арганізацый грамадзянскай супольнасьці дапамаглі зрабіць шмат важных справаў для беларускага адукацыі і навукі», — цытуе яе сьцьверджаньне інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паводле слоў навукоўцы, адукацыя — адзін з галоўных паказчыкаў сучаснасьці і дэмакратычнасьці грамадзтва і дзяржавы: «Я перакананая, што ў беларусаў ёсьць велізарны інтэлектуальны патэнцыял, які неўзабаве дапаможа пабудаваць у Беларусі сапраўднае «грамадзтва ведаў».

Паводле словаў Сьвятланы Ціханоўскай, якія падае яе прэс-служба, Шчытцова «зрабіла велізарны ўнёсак [у працу]: дапамагала беларускім настаўнікам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, дамагалася міжнароднай падтрымкі для нашых навукоўцаў, спрыяла разьвіцьцю адукацыі на беларускай мове для дзяцей у выгнаньні».

Падзякаваўшы сваёй былой супрацоўніцы, палітык падкрэсьліла, што гэта праца, якая «патрабавала мудрасьці і настойлівасьці»: «Тацяна рабіла ўсё, каб беларускія настаўнікі і дасьледчыкі адчулі, што яны не адны».

  • 55-гадовая Тацяна Шчытцова — прафэсарка акадэмічнай катэдры сацыяльных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта.
  • У 2024 годзе яна апублікавала кнігу «Салідарнасьць узрушаных. Эсэ пра беларускую рэвалюцыю».
  • 19 жніўня паведамлялася, што эканаміст Алесь Аляхновіч пакінуў пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах. Прычынай у Telegram-канале лідэркі дэмакратычных сілаў былі названыя «асабістыя абставіны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG