Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 верасьня спыняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў дашкольных установах


Дзіцячы садок у Гомлі. Ілюстрацыйнае фота
Дзіцячы садок у Гомлі. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі выключыла з палажэньня аб установе дашкольнай адукацыі права індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізоўваць адукацыйныя праграмы.

Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове Міністэрства адукацыі, гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 верасьня 2025 году.

У ведамстве патлумачылі, што гэтая норма ўведзеная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.

«Гэтая норма дазволіць упарадкаваць дзейнасьць установаў адукацыі і арганізацый пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, забясьпечыць якасны адукацыйны працэс, выкананьне санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў», — патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі.

У той жа час у ведамстве адзначылі, што захавалі магчымасьць рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на запыт бацькоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG