Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2026 году беларускія дзесяціклясьнікі будуць праходзіць 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта будзе абавязкам навучэнцаў. Пра гэта расказала начальніца ўпраўленьня агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Паводле слоў Каржовай, цяпер такія зборы існуюць у рамках прадмету „Дапрызыўная і мэдыцынская падрыхтоўка“.

„Нейкіх істотных зьменаў не плянуецца. Адзіная навіна датычыцца працягласьці збораў: зараз яны павялічаныя зь пяці да дзесяці дзён. Юнакі праходзяць вучэбна-палявыя зборы, дзяўчаты — мэдыцынскую практыку. Больш за тое, пераход навучэнцаў у 11-ю клясу ажыцьцяўляецца па выніках дадзенага мерапрыемства, бо выніковая адзнака за 10-ю клясу ўключае абавязковую адзнаку за вучэбна-палявыя зборы і мэдыцынскую практыку“, — расказала яна дзяржаўнаму выданьню СБ.

Заняткі будуць праходзіць на базах найбліжэйшых вайсковых частак, вайсковых катэдрах вну або ў спэцыялізаваных цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі. Дзесяць дзён збораў уключаюць у сябе 60 навучальных гадзін.

У школьнікаў будуць заняткі па тактычнай, фізычнай, вайскова-мэдыцынскай падрыхтоўцы, аказаньні першай дапамогі, а таксама шыхтавая падрыхтоўка, агнявая падрыхтоўка, абарона ад зброі масавага паражэньня, вывучэньне агульнавайсковых статутаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG