Сёлета павышэньня аплаты за навучаньне ва ўнівэрсытэтах не плянуюць. Акрамя таго, у лістападзе будзе дадатковы набор людзей у сельскагаспадарчыя вну. Там кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і вну спадзяюцца залічыць каля 2,4 тысяч чалавек на завочнай форме навучаньня.
Максымальны прахадны бал зарэгістравалі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на спэцыяльнасьці «міжнароднае права» — ён склаў 398. На бал менш спатрэбілася абітурыентам той жа ВНУ на спэцыяльнасьць «міжнародная эканоміка і гандаль». Каб паступіць у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спэцыяльнасьць «электронная эканоміка», трэба было набраць 395 балаў.Вялікі конкурс склаўся на спэцыяльнасьць «графічны дызайн і мультымэдыя дызайн» у ГрДУ імя Янкі Купалы — 25,8 чалавека на месца.
На гэту ж спэцыяльнасьць у БДУ конкурс склаў 13,8 чалавека на месца. На «міжнародным праве» ВДУ імя П. М. Машэрава — 11,5 чалавека на месца, на «правазнаўстве» ГрДУ ім. Янкі Купалы — 8,3 (на гэтую ж спэцыяльнасьць у БрДУ ім. А. С. Пушкіна — 6,7 чалавека на месца), на «псыхалёгію» ГрДУ ім. Янк Купалы — 7 чалавек на месца, на «інжынэрную эканоміку» — ГДТУ ім. Сухога — 6,9.
Таксама сярод спэцыяльнасьцяў з высокімі конкурсамі — «аграбізнэс» БДАТУ, «эканоміка і кіраваньне» ГДТУ ім. Сухога, «лягістыка» БрДТУ, «распрацоўка і эксплюатацыя нафтавых і газавых радовішчаў» ГДТУ ім. Сухога.
У БДУ для «міжнароднай канфлікталёгіі» неабходныя былі 394 пункты, для «эканамічнай інфарматыкі» — 393, для «міжнароднай лягістыкі» — 393. Каб вучыцца на стаматоляга ў Беларускім дзяржаўным мэдыцынскім унівэрсітэце, трэба было набраць 392 балы. Прахадны бал у 391 пункт быў зафіксаваны ў БДУ на спэцыяльнасьці «мэнэджмэнт» і ў БДУІР на спэцыяльнасьці «лічбавы маркетынг». Будучыя стаматолягі для вучобы ў Віцебскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце набралі ад 390 балаў.
Вялікі конкурс склаўся на спэцыяльнасьць «графічны дызайн і мультымэдыя дызайн» у ГрДУ імя Янкі Купалы — 25,8 чалавека на месца. На гэту ж спэцыяльнасьць у БДУ конкурс склаў 13,8 чалавека на месца. На «міжнародным праве» ВДУ імя П. М. Машэрава — 11,5 чалавека на месца, на «правазнаўстве» ГрДУ ім. Янкі Купалы — 8,3 (на гэтую ж спэцыяльнасьць у БрДУ ім. А. С. Пушкіна — 6,7 чалавека на месца), на «псыхалёгію» ГрДУ ім. Янк Купалы — 7 чалавек на месца, на «інжынэрную эканоміку» — ГДТУ ім. Сухога — 6,9.
Таксама сярод спэцыяльнасьцяў з высокімі конкурсамі — «аграбізнэс» БДАТУ, «эканоміка і кіраваньне» ГДТУ ім. Сухога, «лягістыка» БрДТУ, «распрацоўка і эксплюатацыя нафтавых і газавых радовішчаў» ГДТУ ім. Сухога.
Начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў адзначыў, што сёлета аб’явілі дадатковы набор толькі ў трох унівэрсытэтах — Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках і Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту ў Гомлі.
Аляксандар Бахановіч, першы намесьнік міністра адукацыі, падкрэсьліў, што амаль кожны пяты бюджэтнік — мэтавік. Плян прыёму ў гэтую ўступную кампанію выканалі амаль на 100%.
Кожны чацьвёрты з тых, хто паступіў, будзе вучыцца на інжынэрных спэцыяльнасьцях. У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце на некалькі дзесяткаў падрасьлі прахадныя балы на спэцыяльнасьці, зьвязаныя з мэтралёгіяй, будаўніцтвам, энэргетыкай.
Кожны дзесяты абітурыент паступіў на спэцыяльнасьці ў сельскай гаспадарцы, мэдыцыне і на пэдагагічныя факультэты. На пэдагагічныя спэцыяльнасьці адбыўся рэкордны набор — каля 4 тыс. чалавек. А каля 3 тысяч паступілі на сельскагаспадарчыя.
У 21 унівэрсытэт залічылі больш як 500 пераможцаў унівэрсытэцкіх алімпіядаў. Гэтая лічба сёлета вышэй на 30% у параўнаньні зь леташнім пэрыядам.
Сёлета Міністэрства адукацыі змагалася супраць чэргаў і тлумаў у калідорах, таму ўвяло электронную чаргу. Новую паслугу гэтым летам ужо выкарысталі каля 15 тысяч абітурыентаў.
Форум