Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне адкрыўся XII Кангрэс дасьледнікаў Беларусі. Што ў праграме


Унівэрсытэт Гумбальта ў Бэрліне, дзе праходзіць кангрэс беларусістаў
Унівэрсытэт Гумбальта ў Бэрліне, дзе праходзіць кангрэс беларусістаў

25-27 верасьня ў сталіцы Нямеччыны на базе Ўнівэрсытэту Гумбальта праходзіць буйны навуковы форум — Міжнародны Кангрэс дасьледнікаў Беларусі.

На Кангрэсе заплянаваныя пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як разьвіваецца беларуская навука ў складаных умовах. За тры дні на Кангрэсе пройдуць паседжаьні больш за 50 сэкцыяў пра розныя аспэкты беларускай гісторыі і сучаснасьці.

Галоўныя арганізатары 12-га Кангрэсу беларусістаў — Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная Сфэра» і Інстытут ВКЛ Віленскага ўнівэрсытэту(Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Vytautas Magnus university). Партнэры і фундатары — Унівэрсытэт Гумбальта, нямецкі фонд імя Конрада Адэнаўэра.

Падчас Кангрэсу, акрамя навуковых панэляў, адбудзецца шэраг прэзэнтацый. У прыватнасьці, прэзэнтуюць беларускія навуковыя інстытуцыі ў замежжы, кнігу Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі. Музычны фальклёр старавераў паўночна-заходняй Беларусі».

Пройдуць таксама круглыя сталы на тэму выпрацоўваньня стаўленьня да савецкай спадчыны, вуснай гісторыі Беларусі за межамі краіны і іншыя.

Акрамя таго, Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі яшчэ ў красавіку аб’явіў пачатак працы камісіі ў вызначэньні найлепшых навуковых публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплінаў па выніках 2024 году.

Таксама арганізатары кангрэсу прапануюць гранты на падтрымку публікацый, раней маладыя навукоўцы падавалі заяўкі на адпаведныя гранты.

Папярэдні кангрэс беларусістаў прайшоў у 2024 годзе ў Коўна.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG