Гэта першы заход замежных грузавых караблёў ва Ўкраіну пасьля выхаду Расеі з дамоўленасьцяў аб даставах украінскага збожжа цераз Чорнае мора.
Абаронны бюджэт ЗША на 2024 год пасьля завяршэньня заканадаўчых працэдур можа дасягнуць 886 мільярдаў даляраў.
Гэта ўжо 43-і пакет дапамогі Кіеву з запасаў Міністэрства абароны ЗША.
Сьпікер Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША таксама адрэагаваў на выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна пра нібыта намер Польшчы напасьці на Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Ўкраіна вярнула сабе палову тэрыторыі, захопленай з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. У той жа час Кіеў сутыкнуўся зь «вельмі цяжкай барацьбой» у спробе адваяваць яшчэ больш сваіх земляў, сказаў ён у нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу CNN.
Злучаныя Штаты Амэрыкі пашырылі санкцыі супраць Расеі. Абмежаваньні ўведзеныя супраць 18 фізычных асоб і дзясяткаў прадпрыемстваў і структур.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае арышту па справе аб падзеях 6 студзеня 2021 году, калі яго прыхільнікі штурмавалі Капітолій.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп расказаў пра свой плян забясьпечыць мір ва Ўкраіне на працягу 24 гадзін пасьля гіпатэтычнага вяртаньня ў Белы дом.
Амэрыканскія вайскоўцы адзначаюць спыненьне актыўнасьці падразьдзяленьняў вагнэраўцаў на фронце і пацьвярджаюць факт прыбыцьця амэрыканскіх касэтных боепрыпасаў ва Ўкраіну.
Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі і яе ўплыве на бясьпеку ў рэгіёне будзе разглядацца па-за праграмай.
Сэнатар Рычард Дурбін заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ЗША патрэбна і працягваць ціск на рэжым у Беларусі, і мець кантакты: «Калі ёсьць хоць нейкая надзея, што размова з Лукашэнкам ці ягоным рэжымам прывядзе да вызваленьня вязьняў».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які мае наведаць саміт NATO ў Вільні 11-12 ліпеня, перад адлётам у Эўропу сказаў, што Ўкраіна пакуль што не гатовая да сяброоўства ў альянсе.
Парашком аказаўся какаін.
У Дзяржаўным дэпартамэнце зьвярнуліся да беларускага народу са словамі падтрымкі і заклікам да безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыненьня рэпрэсій.
Прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі заявіў у пятніцу, што яму няма чаго сказаць наконт просьбы Польшчы разьмясьціць у гэтай краіне ядзерную зброю ЗША.
Канчатковае рашэньне аб доступе Польшчы да амэрыканскай ядзернай зброі будзе залежаць ад ЗША і партнэраў па NATO.
Кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамэнта Мэт’ю Мілер заявіў на брыфінгу 20 чэрвеня, што ЗША працягнуць намаганьні ў прыцягненьні ПВК «Вагнэр» да адказнасьці.
Кошт магчымага кантракту складзе 15 млрд даляраў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што спроба мецяжу расейскай ПВК «Вагнэр» супраць Крамля зьяўляецца часткай барацьбы ўнутры расейскай сыстэмы, і што ЗША і іх саюзьнікі ня маюць да яго ніякага дачыненьня. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У сталіцы Даніі Капэнгагене 24 чэрвеня ва ўмовах строгай сакрэтнасьці прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная вайне ва Ўкраіне. Аб гэтым паведамляюць у панядзелак нямецкія СМІ, у тым ліку Deutsche Welle і ARD.
«Мяцеж Яўгенія Прыгожына выявіў слабасьць расейскіх сіл бясьпекі і прадэманстраваў няздольнасьць Уладзіміра Пуціна своечасова выкарыстаць свае сілы, каб адбіць унутраную пагрозу, і яшчэ больш падарвала яго манаполію на сілу».
Амэрыканцы назіралі нарошчваньне тэхнікі «вагнэраўцаў» каля расейскай мяжы.
Ініцыятары рэзалюцыі Сэнату ЗША заклікаюць да кансультацый зь іншымі краінамі NATO пасьля заяваў Лукашэнкі і Пуціна аб разьмяшчэньні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
У Атлянтычным акіяне зьнікла падводная лодка, якая выкарыстоўвалася для пагружэньня турыстаў да затанулага карабля «Тытанік». Пачалася выратавальная апэрацыя. Пра гэта інфармуе ВВС.
Сі Цзіньпін на перамовах з Блінкенам заявіў аб прагрэсе ў адносінах Кітаю і ЗША. У Пэкіне ўпершыню за 5 гадоў зь візытам пабываў дзяржсакратар ЗША.
Паездка дзяржаўнага сакратара ЗША ў Пэкін перш намячалася на люты, але была адкладзена з прычыны эпізоду з кітайскім выведным аэрастатам.
Узятыя ў палон ва Ўкраіне расейскія вайскоўцы распавялі журналістам The Wall Street Journal пра высокія страты пры адбіцьці наступу ўкраінскай арміі, пра нізкі баявы дух у расейскім войску і пра пагрозы растрэлам у выпадку адступленьня.
Перад вылетам амэрыканскага прэзыдэнта з авіябазы Эндрус пад Вашынгтонам у Філадэльфію, журналісты пацікавіліся ў Байдэна пра яго стаўленьне да расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Запрашэньне Ўкраіны ў NATO ня будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў Вільні, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Замест гэтага саюзьнікі будуць вырашаць, як наблізіць Украіну да NATO.
У апублікаваным 16 чэрвеня Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША штогадовым дакладзе «Гандаль людзьмі — 2023» Расею называюць адной з найгоршых у сьвеце краін з гледзішча гэтай праблемы.
У Злучаных Штатах яшчэ раз пацьвердзілі, што пакуль не плянуюць зьменаў свайго стаўленьня да ядзернай праграмы, але заўважаюць, як Пуцін бярэ ўсё большы кантроль над Беларусьсю.
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомлі і Віцебску.
«Мы будзем вельмі ўважліва сачыць за гэтым, асабліва ў сувязі зь любымі новымі падзеямі ў Беларусі», — падкрэсьліла афіцыйная прадстаўніца ЗША пры NATO Джуліяна Сміт.
У Маямі пройдзе суд супраць зкс-прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа праз абвінавачаньне ў несанкцыянаваным захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў.
Адпаведную пастанову падпісаў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Рада нацбясьпекі ЗША ацаніла заявы Лукашэнкі і Пуціна аб ядзернай зброі як безразважную і безадказную рыторыку.
У панядзелак прэзыдэнт ЗШП перанес працэдуру выдаленьня зубнога нэрва. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Адміністрацыя ЗША прапануе пашырыць склад Рады бясьпекі ААН. Паводле яе плянаў, да шасьці краін могуць атрымаць статус пастаянных членаў Рады бясьпекі, аднак без права вета.
Санкцыі ў дачыненьні да беларускага авіяперавозчыка — кампаніі «Белавія», былі працягнутыя Міністэрствам гандлю ЗША яшчэ на 180 дзён, паведамляецца на сайце амэрыканскага ведамства. Рашэньне дзейнае ад 7 чэрвеня.
Фэдэральны суд ЗША апублікаваў 37 абвінавачваньняў у дачыненьні да Дональда Трампа. Былога прэзыдэнта Злучаных Штатаў сярод іншага абвінавачваюць у несанкцыянаваным захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў і змове з мэтай перашкодзіць правасудзьдзю пасьля таго, як ён пакінуў Белы дом у 2021 годзе.
У Мінабароны ЗША анансавалі новы пакет дапамогі Ўкраіне на суму звыш 2 мільярдаў даляраў.
Былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абвінавачваюць па сямі пунктах, у тым ліку ў неправамерным захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў. Сам Трамп называе свой перасьлед «палітычным».
Былы агент Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў Робэрт Гансэн быў засуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за шпіянаж на карысьць Масквы на працягу 22 гадоў.
Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс падаў у Фэдэральную выбарчую камісію паведамленьне аб вылучэньні сваёй кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2024 году.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у суботу падпісаў закон аб павелічэньні верхняй мяжы дзяржаўнага доўгу.
Напярэдадні малдоўскія ўлады абвясьцілі аб надзвычайных умовах бясьпекі і закрыцьці паветранай прасторы. Абслугоўваюцца толькі самалёты афіцыйных дэлегацый, якія прыбываюць на саміт.
Відэазапіс зьявіўся на канале Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі.
Фэдэральны суд у ЗША прысудзіў заснавальніку праварадыкальнай арганізацыі «Захавальнікі прысягі» Ст'юарту Роўдсу 18 гадоў турэмнага зьняволеньня за падбухторваньне да мяцяжу і іншыя злачынствы, зьвязаныя з нападам на Капітолій у студзені 2021 году.
Белы дом апублікаваў першую нацыянальную стратэгію па барацьбе з антысэмітызмам на фоне росту гвалту ў дачыненьні да чальцоў габрэйскай грамады і ўзмацненьня антысэміцкіх настрояў сярод амэрыканцаў.
Загрузіць яшчэ