Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп упершыню саступіў Гэйлі на папярэдніх выбарах рэспубліканцаў у ЗША


Нікі Гэйлі
Нікі Гэйлі

Нікі Гэйлі не здаецца ў барацьбе за тытул кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах.

Нікі Гэйлі перамагла на папярэдніх выбарах кандыдата ад рэспубліканцаў у акрузе Калюмбія, дзе знаходзіцца сталіца ЗША Вашынгтон. Колішняя прадстаўніца дзяржавы пры ААН набрала 62,9% галасоў аднапартыйцаў у гэтым рэгіёне. Для Гэйлі гэта першая перамога ў кампаніі.

Нягледзячы на гэую перамогу Гэйлі, Дональд Трамп застаецца відавочным фаварытам у Рэспубліканскай партыі — апытаньні не пакідаюць сумневаў, што менавіта былы прэзыдэнт будзе змагацца з Джо Байдэнам за пасаду ў Белым доме ў лістападзе.

Перад тым як перамагчы ў акрузе Калюмбія, Гэйлі мела паразы ў васьмі штатах, у тым ліку ў сваёй роднай Паўднёвай Караліне.

Паводле ацэнак многіх камэнтатараў, Трамп даб’ецца істотнага посьпеху і ў так званы Супэраўторак, 5 сакавіка, калі пройдзе адразу 16 галасаваньняў у розных штатах. Многія рэспубліканцы заклікалі Гэйлі спыніць барацьбу за намінацыю, аднак яна раней заявіла, што застанецца ў гонцы прынамсі да Супэраўторка. Апошнім часам яна ўсё больш рэзка крытыкуе Трампа, у тым ліку праз разыходжаньні ў пытаньнях міжнароднай палітыкі.

Іншыя супернікі Трампа ў партыі зьнялі свае кандыдатуры, у тым ліку губэрнатар Флёрыды Рон Дэ Сантыс, у якім многія бачылі асноўнага суперніка колішняга прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG