Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп перамог на кокусах у штаце Місуры


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (зборах выбарнікаў) Рэспубліканскай партыі ў штаце Місуры. Паводле афіцыйных зьвестак, прыхільнікі яго суперніцы Нікі Гэйлі не былі ў большасьці ні на адным з больш чым 200 сходаў, праведзеных у штаце.

Трамп таксама набраў больш за 90% галасоў удзельнікаў партыйнага сходу ў штаце Мічыган, які выбіраў дэлегатаў на зьезд рэспубліканцаў. Раней ён упэўнена перамог на праймэрыз (папярэдніх выбарах кандыдата) у гэтым штаце.

Трамп атрымаў перамогу ва ўсіх штатах, дзе дагэтуль праводзіліся праймэрыз або кокусы. Паводле ацэнак многіх камэнтатараў, ён даб’ецца істотнага посьпеху і ў так званы Супэраўторак, 5 сакавіка, калі пройдзе адразу 16 галасаваньняў у розных штатах. Многія рэспубліканцы заклікалі Гэйлі спыніць барацьбу за намінацыю, аднак яна раней заявіла, што застанецца ў гонцы прынамсі да Супэраўторка. Апошнім часам яна ўсё больш рэзка крытыкуе Трампа, у тым ліку праз разыходжаньні ў пытаньнях міжнароднай палітыкі.

Паводле большасьці апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, Трамп цяпер крыху апярэджвае дзейнага прэзыдэнта, прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна, якому ён прайграў на выбарах у 2020 годзе. У тым ліку Трамп мае перавагу ў некалькі працэнтных пунктаў і ў большасьці традыцыйных канкурэнтных штатаў, галасаваньне ў якіх, як правіла, вызначае лёс выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG