Беларусь не выконвае свае абавязаньні па пастаўках нафтапрадуктаў у Расею. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак. Зь якіх прычынаў паміж бакамі ўвесь час узьнікаюць спрэчкі вакол аб’ёмаў паставак нафты ў Беларусь? Чаму, нягледзячы на праблемы ва ўласнай эканоміцы, Расея працягвае пастаўляць нафту на самых ільготных для Беларусі ўмовах, фактычна даючы афіцыйнаму Менску фінансавыя датацыі?