Ці можа прысуд Гайдукову стаць тым прэцэдэнтам, паводле якога можа пачынаць юрыдычны перасьлед кожнага, хто хоць раз быў у замежнай амбасадзе?
Наколькі рэальна, што палітычныя патрабаваньні аб выхадзе з Мытнага зьвязу стануць лёзунгам большасьці прадпрымальнікаў?
Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Як можна ацаніць гэты факт з ваеннага і геапалітычнага гледзішча, ці звужае гэта сувэрэнітэт Беларусі? Чаму беларускае кіраўніцтва ў выніку мусіла пагадзіцца на існаваньне ў краіне расейскай ваеннай базы? На гэтыя пытаньні адказвае былы міністар абароны Павал Казлоўскі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у расейскі парлямэнт праект закону аб эканамічнай амністыі, пад якую падпадуць асобы, упершыню прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці за злачынствы ў сфэры прадпрымальніцкай дзейнасьці. Ці магчымая такая амністыя ў Беларусі? Ці спрыяюць беларускія законы сумленнай прадпрымальніцкай дзейнасьці?
Ці апраўданыя чаканьні некаторых людзей на тое, што і пры цяперашнім беларускім рэжыме ў краіне магчымая нейкая беларусізацыя?
Ці можна чакаць, што пасьля гэтага кроку беларускія ўлады зробяць крокі ў адказ у справе вызваленьня палітзьняволеных?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае Ўкраіну з афіцыйным візытам 17–18 чэрвеня. Ці можна чакаць нейкага прарыву ад гэтага візыту?
Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка зноў, як і ў 1994-м годзе, зарабляе сабе палітычныя пункты на тэме барацьбы з карупцыяй?
У афіцыйных даходах беларусаў усё меншую долю займае заробак, а ўсё большую — сацыяльныя выплаты.
Афіцыйныя крыніцы паведамілі, што Аляксандар Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і дамовіўся пра хуткую сустрэчу на ўкраінскай тэрыторыі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кошт квадратнага мэтра жыльля для тых, хто мае патрэбу, не павінен перавышаць сярэдні заробак па краіне. Чаму рэальны кошт жыльля ў Беларусі нашмат вышэйшы?
Як паведамляе Белстат, за 4 месяцы гэтага году нэгатыўнае сальда замежнага гандлю таварамі склала звыш мільярда даляраў і толькі за красавік павялічылася на 400 мільёнаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША ня стаў працягваць санкцыі ў дачыненьні да ААТ «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» (БелОМА), якія былі ўведзеныя ў траўні 2011 году.
Пра што сьведчыць той факт, што на сэсію «Эўранэсту» не былі запрошаныя прадстаўнікі беларускіх афіцыйных структураў? Ці ёсьць падставы казаць, што афіцыйны Менск мае шанцы аднавіць дыялёг з эўрапейскімі структурамі? На гэтыя пытаньні адказвае аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.
З актывістам незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» экскаватаршчыкам Леанідам Дубаносавым не працягнуты кантракт. Іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць зьяўленьня якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя «Граніта», ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд.
Беларусь зноў заявіла, што не зьбіраецца выдаваць Кіргізстану былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева. Ці можа гэтая тэма ўсплыць на саміце краінаў АДКБ, які магчыма, адбудзецца ў Бішкеку?
Дакладчык Эўрапейскага парлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект рэкамэндацый адносна зьмены палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. Юстас Палецкіс рэкамэндуе выкарыстаць старшынства Літвы ў ЭЗ і саміт Усходняга партнэрства ў Вільні як магчымасьці для паляпшэньня адносін зь Беларусьсю з мэтай перазагрузкі палітычнага дыялёгу.
Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2012 годзе пад эгідай сацыялягічнага цэнтру Gallup Organization, у Беларусі банкам давяраюць 47% насельніцтва.
Апошнія месяцы кардынальна пагоршылася эканамічная сытуацыя на Менскім аўтамабільным заводзе.
Чаму беларускім выканаўцам звычайна не ўдаецца заваёўваць высокія месцы на гэтым песенным конкурсе? Чаму Эўрабачаньне настолькі папулярнае менавіта ў Беларусі?
Як успрымаюцца беларусамі расейскія турысты, якія пачуцьці пераважаюць у стаўленьні да іх? Ці можна сказаць, што на фоне паводзінаў расейцаў у Менску беларусы вастрэй адчуваюць свае адрозьненьні ад гасьцей з Расеі?
Калі і на якіх умовах Масква ўсё ж выдасьць Менску абяцаныя 2 мільярды даляраў?
Ці гатовы Крэмль гатовы пайсьці на абвастрэньне адносінаў зь беларускім кіраўніцтвам? Наколькі адзіныя ў сваіх падыходах да беларускага пытаньня Пуцін і Мядзьведзеў?
Прадстаўнікі чатырох левых партыяў Беларусі зробяць спробу аб’яднацца, стварыўшы Плятформу левых сілаў. Як гэты працэс паўплывае на адзінства апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году? Ці могуць левыя перахапіць палітычную ініцыятыву?
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб аказаньні падтрымкі арганізацыям фізычнай культуры і спорту». Якія падзеі ў беларускім спорце падштурхнулі да прыняцьця такога рашэньня? Ці можна прагназаваць, што гэты ўказ будзе выкананы?
Што кажа экспэртыза альбома «Прэс-фота Беларусі» пра дзейнасьць дзяржаўнай рэпрэсіўнай і прапагандысцкай машыны? Адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Якія прычыны вымусілі Аляксандра Лукашэнку пайсьці на скарачэньне дзяржаўнага апарату? Ці можа гэтае рашэньне прывесьці да незадавальненьня з боку чынавенства? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, гісторык Аляксей Кароль.
Ці можна сказаць, што пачаўся працэс дыялёгу паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам? На якіх умовах павінен праходзіць гэты працэс і да якіх вынікаў правесьці?
Якія сфэры беларускай эканомікі зьяўляюцца найбольш карумпаванымі? Як уплывае дзяржаўная ўласнасьць на ўзровень карупцыі ў краіне?
Рух «За свабоду», грамадзянская кампанія «Гавары праўду» і Партыя БНФ прынялі сумесную заяву пад назвай «Больш Эўропы для Беларусі».
Якія пэрспэктывы знайсьці ў Беларусі багатыя радовішчы сланцавага газу? Ці можа ён у пэрспэктыве стаць альтэрнатывай расейскаму прыроднаму газу?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў дачыненьнях з Украінай існуе шэраг нявырашаных пытаньняў, у тым ліку па мяжы і ўкраінскіх даўгах.
Ці можна назваць беларусаў вельмі дасьціпнымі і гумарыстычнымі людзьмі? Ці хапае гумару ў сучасных беларускіх СМІ, зь якімі тэмамі і асобамі ён найбольш зьвязаны? З каго і чаго сёньня найбольш сьмяюцца беларусы?
Ці гатовыя ўлады пайсьці на радыкальныя эканамічныя рэформы?
Ці імкнецца афіцыйны Менск зноў наладзіць стасункі з Захадам? Пра гэта гутарка з палітолягам Аляксандрам Класкоўскім.
Ганна Соўсь пагутарыла зь Віталём Цыганковым пра Дні Волі ў розныя гады і пра тое, як можа прайсьці сёлетняя акцыя, заплянаваная на 24 сакавіка.
Эўрапейская камісія, асноўны фундатар ЭГУ, скароціць фінансаваньне гэтага ўнівэрсытэту на 50%, пачынаючы з наступнага году. Ці можна казаць пра нейкую тэндэнцыю скарачэньня беларускіх праграмаў з боку эўрапейскіх фундацыяў?
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца зь дзяржаўным візытам у Інданэзіі. Ці адбываюцца прарывы ў гандлёвых дачыненьнях зь нейкай краінай пасьля візыту туды кіраўніка Беларусі?
Пасьля таго як у Беларусі адбудзецца зьмена ўлады, што давядзецца рабіць зь цяперашняй Канстытуцыяй?
Афіцыйны Менск мае намер папрасіць у Расеі крэдыт памерам 2 мільярды даляраў на мадэрнізацыю эканомікі з магчымасьцю яго пагашэньня да 2027 году.
Чаму Аляксандар Лукашэнка гэтак асабіста ўспрыняў сьмерць Уга Чавэса? Ці стала абвяшчэньне жалобы ў краіне пераборам, які грамадзтва ня ўспрыме пазытыўна?
Чаму ў Беларусі столькі міліцыянтаў на душу насельніцтва? Які імідж беларускай міліцыі? Адказвае генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб
Ці патрэбная Лукашэнку адстаўка ўраду, пры якіх умовах яна можа стаць рэальнасьцю? Адказвае палітоляг Юры Чавусаў
Чаму афіцыйныя Менск і Масква дагэтуль узгаднілі толькі аб’ём паставак на першы квартал гэтага году? Ці прыдумае беларускі бок штосьці іншае замест бізнэсу з растваральнікамі?
Кампанія «Гавары праўду» заявіла, што выходзіць зь перамоваў пра адзінага кандыдата. Ці працягнуцца пасьля гэтага перамовы наконт адзінага кандыдата і ў якім фармаце?
Чаму ўлады, з аднаго боку заяўляючы курс на мадэрнізацыю, зь іншага — фактычна праводзяць нацыяналізацыю? Як на гэта могуць адрэагаваць патэнцыйныя інвэстары ў беларускую эканоміку?
Што выбера беларускае кіраўніцтва — траціць валюту на мадэрнізацыю эканомікі альбо на падтрыманьне ўзроўню жыцьця? На колькі месяцаў засталося золатавалютных запасаў?
У якой стадыі знаходзіцца падрыхтоўка закону аб альтэрнатыўнай службе? Як «прыватнае» меркаваньне міністра можа паўплываць на прыняцьцё гэтага закону?
Ці пацьвярджаецца фактамі ідэя, што беларуская мова зьяўляецца мовай дэмакратыі, у той час як расейская — мовай улады?
Сьледчы камітэт расьсьледуе тры крымінальныя справы аб дачыненьні шэрагу службовых асоб Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта да зьдзяйсьненьня злачынстваў па крадзяжы бюджэтных сродкаў. Аб гэтым даклаў нядаўна прызначаны новы кіраўнік справаў Віктар Шэйман на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ