25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Пакутуючы ад дыктатарскага рэжыму, людзі з надзеяй прыглядаюцца да самых малых прыкмет нядужасьці і хваробы састарэлага тырана.
У расповедах тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы, уражвае, наколькі становішча чалавека можа залежаць ад дробнай дэталі, напрыклад заўважанага турэмнікам незашпіленага гузіка. Што ўжо казаць пра тэлефонны званок начальству турмы ад асобы, якая асацыюецца з уладай і зьяўляецца яе рупарам.
Беларуская кіроўная эліта, намэнклятура — не суб’ект палітыкі. Яна толькі інструмэнт у руках Лукашэнкі для рэалізацыі ягонай волі.
Больш за 10 гадоў таму Лукашэнка заявіў, што «лепей быць дыктатарам, чым блакітным». І гэта было ня проста хамскае выказваньне, а, фактычна, апісаньне дзяржаўнай палітыкі. Дыктатару ў Беларусі добра, а вось гомасэксуальным людзям — зусім не.
Не сказаць, каб моцна ўразіла масавая рэакцыя на раптоўную хваробу Лукашэнкі і зьнікненьне яго на нейкі час з грамадзкай прасторы: здаралася такое і раней. Больш важным падаецца пытаньне: што зь Віктарам Бабарыкам, рэальным прэтэндэнтам на перамогу ў выбарах 2020 году?
З 9 траўня незалежныя мэдыя кожны дзень нагадвалі, колькі часу Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца на публіцы. Гэтае пытаньне стала галоўным у інфармацыйным парадку дня Беларусі.
Сёньня ў нямецкім Ахэне прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі атрымаў прэмію Карла Вялікага. На цырымоніі прысутнічала леташняя ляўрэатка гэтай узнагароды, дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, якая была запрошаная адмыслова на сёлетнюю цырымонію.
Тэзіс «Расея ня можа прайграць у гэтай вайне» гучыць у Менску ўсё радзей і ўсё больш няўпэўнена. Між сабой беларускія чыноўнікі і «сілавікі» ужо амаль адкрыта абмяркоўваюць: чаму Расея аказалася такой слабой і бездапаможнай у гэтай вайне?
14 траўня 1995 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі правялі рэфэрэндум, у выніку якога былі зьмененыя дзяржаўныя сымбалі, расейская мова атрымала статус дзяржаўнай, краіна ўзяла курс на яшчэ больш шчыльную інтэграцыю з Расеяй, а прэзыдэнт атрымаў права распускаць парлямэнт.
Тэлеканал АНТ паказаў прапагандысцкі фільм, у якім абвінаваціў украінскія спэцслужбы ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў Беларусі.
Галоўная выснова са сьвяткаваньня Дня Перамогі, якую зрабіла беларуская грамадзкасьць, назіраючы за Лукашэнкам 9 траўня, палягае ў тым, што кіраўнік Беларусі мае вялікія праблемы са здароўем.
Тое што адбываецца цяпер, — сапраўдная катастрофа, але для рэжыму Лукашэнкі гэта проста сацыяльная палітыка мары. Гэта быццам экспэрымэнт, у межах якога дзеці — гэта маёмасьць дзяржавы.
Раптоўнае ўвядзеньне пашпартнага кантролю на мяжы з Расеяй выклікае пытаньні пра матывы гэтага кроку.
Другі год сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Расеі і Беларусі адбываецца на тле расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Зьвесткі, якія фрагмэнтарна, урыўкамі даходзяць ад палітвязьняў зь беларускіх турмаў і калёній, усё больш трывожаць і непакояць.
5 траўня на ўсіх асноўных дарогах на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі беларускі бок увёў часовы памежны кантроль. У тых, хто ўяжджае ў краіну, правяраюць пашпарты, аглядаюць транспарт. У некаторых месцах зьявіліся чэргі на некалькі кілямэтраў. Асабліва пільна правяраюць расейцаў.
Атаку дронаў на маскоўскі Крэмль некаторыя камэнтатары справядліва назвалі «ўдарам у сэрца Расеі». Але, разважаючы пра гэты выбух, аналітыкі абмінаюць адну істотную акалічнасьць.
Не зьдзіўляйцеся, калі неўзабаве пост у фэйсбуку, які набраў пару-тройку дзясяткаў падабаек, будуць лічыць мітынгам, а тых, хто пакінуў пад ім камэнтары, выступоўцамі на гэтым несанкцыянаваным «масавым мерапрыемстве».
Цалкам відавочна, што, чакаючы выраку, Раман Пратасевіч разьлічваў на літасьць рэжыму. І, думаю, небеспадстаўна. Палітычная капітуляцыя павінна мець сваю цану, адпаведным чынам аплочвацца.
Палітычная інтуіцыя, прыроднае адчуваньне падказваюць Лукашэнку, што моладзь — тое новае пакаленьне, якое пратэставала супраць дыктатуры тры гады таму, — іншая, не падобная да ягонага электарату, зь якім ён прывык працаваць цягам апошніх 30 гадоў.
Дзіўны кантраст. Яшчэ напрыканцы мінулага тыдня ў Ветцы Аляксандар Лукашэнка запэўніваў, што ніхто на Беларусь нападаць не зьбіраецца, «у тым ліку ўкраінцы». А сёньня склікаў нараду сілавікоў пра нарастаньне пагрозаў дывэрсіяў на межах краіны.
Усе раздарожжы для Лукашэнкі, на якіх можна было зьмяніць кірунак, збочыць, абмінуць перашкоды ці выправіць памылкі, засталіся ў мінулым.
Чаму з палітвязьняў зьдзекуюцца ў турмах і калёніях, караюць штрафнымі ізалятарамі, пазбаўляюць перапіскі? Як здарылася, што ў шпіталь з цялеснымі пашкоджаньнямі трапіў удзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году, вязень Наваполацкай калёніі Віктар Бабарыка?
Галоўнага палітвязьня Беларусі Віктара Бабарыку даставілі з Наваполацкай калёніі № 1 у аддзяленьне хірургіі мясцовай лякарні.
Калісьці я пісала ў Беларускую чыгунку запыт з прапановай зрабіць выкарыстаньне ліфтаў на берасьцейскім вакзале больш зручным.
Палітычнае рашэньне аб уступленьні Ўкраіны ў NATO прынятае. «Усе саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што Ўкраіна стане членам альянсу», — заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг па выніках паседжаньня 11-й сустрэчы кантактнай групы па Ўкраіне на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне.
Год вайны ва Ўкраіне стварыў своеасаблівую новую прызму, скрозь якую многія важныя падзеі нядаўняй гісторыі ўспрымаюцца прыкметна інакш, чым раней.
Лукашэнка даўно ўжо сам сабе партыя. З таго самага часу, як стварыў і адладзіў уласную «вэртыкаль» улады — цалкам ад сябе залежную, паслухмяную, безадмоўную і пакорную.
21-22 красавіка ў Менску прайшло палітычнае мерапрыемства пад гучнай назвай «Антыфашысцкі форум». Зважаючы на тое, што ягонымі арганізатарамі сталі камуністычныя партыі Беларусі і Расеі, то сэнс гэтага мерапрыемства становіцца зразумелым і празрыстым.
16 красавіка ў Крупках мужчына застрэліў жонку і іншага мужчыну, да якога яна нібыта зьбіралася сыходзіць, але перадумала. А 20 красавіка ў Дзятлаўскім раёне іншы мужчына застрэліў былую жонку, напаў з нажом на яе цяперашняга сужыцеля і стрэліў у яе маці. А пасьля застрэліўся і сам.
Украіна для Беларусі служыць своеасаблівым таранам у сьвеце. Перамога Ўкраіны — непазьбежная перамога — будзе перамогай і Беларусі. Хоць і не канчатковай.
Пазбавіць эмігрантаў права выказвацца пра беларускія актуаліі, даваць ацэнкі ўладам (а таксама яе апанэнтам) азначала б цалкам выключыць альтэрнатыўную ацэнку, пакінуць жыхароў Беларусі сам-насам з афіцыйнай прапагандай.
Першым вынікам скандалу вакол візыту кіраўніка «ДНР» Пушыліна ў Менск і ягонай сустрэчы з Лукашэнкам стала рашэньне МЗС Украіны адклікаць свайго амбасадара зь Беларусі Ігара Кізіма «для кансультацый».
Чаму апошнім часам за мяжой грамадзяне Беларусі часта сутыкаюцца зь непрыязным стаўленьнем да сябе? Адказ банальны: за саўдзел краіны ў агрэсіі.
Тое, што Лукашэнка 18 красавіка прыняў у сябе кіраўніка так званай «ДНР» Дзяніса Пушыліна, паказала, наколькі беларускі кіраўнік сёньня «свабодны» ў сваіх замежнапалітычных кроках і да якіх памераў скурчыўся сувэрэнітэт беларускай дзяржавы.
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у інтэрвію ірляндзкаму тэлеканалу RTÉ выказаў шкадаваньне, што ў свой час пераканаў Кіеў адмовіцца ад ядзернай зброі. Масква не распачала б вайну, калі б Украіна мела зброю ядзернага стрымліваньня, лічыць ён.
У чаканьні ўкраінскага контранаступу Лукашэнка дэманструе асабісты страх перад падзеямі, якія няўмольна насоўваюцца.
Цягам усяго пэрыяду праўленьня Лукашэнкі эканамічныя адносіны Беларусі зь іншымі дзяржавамі ў значнай ступені будаваліся не на камэрцыйнай глебе, а на палітычных дамоўленасьцях паміж кіраўнікамі ці ўрадамі. Адзін з найбольш адметных прыкладаў — дачыненьні з Вэнэсуэлай.
Як стаўленьне да разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі зьвязана з сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі — полам, узростам, адукацыяй жыхароў краіны?
Мы шмат гадоў чулі, што ў Беларусі ўсё кепска з так званымі сямейнымі каштоўнасьцямі, што жэняцца людзі ўсё менш, а разводзяцца — усё больш. У апошнія два гады карціна стала нібыта паляпшацца. Але ці сапраўды рост колькасьці шлюбаў — гэта добрая тэндэнцыя?
Краіна як крэпасьць у аблозе, як адна вялізная казарма — гэта пэўны ідэал, да якога імкнуцца ўсе дыктатуры. Татальная мілітарызацыя грамадзкага жыцьця — праява інтуітыўнага інстынкту самазахаваньня аўтарытарнага рэжыму. Сёньняшняя Беларусь — выразны прыклад гэтага.
Як у 2022 годзе кардынальна зьмянілася грамадзкая думка ў краінах Эўропы адносна амэрыканскай ядзернай зброі, разьмешчанай на іх тэрыторыі.
Украіна чарговы раз стварае нам нагоду правесьці даўно насьпелыя аналёгіі зь Беларусьсю, зважаючы на блізкасьць сытуацыі ва Ўкраіне і Беларусі. Расейскую каляніяльную царкву высяляюць з Кіева-Пячорскай лаўры. Ці ня варта задумацца пра пэрспэктывы яе высяленьня з Жыровічаў?
Загрузіць яшчэ