Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
Думаю, Лукашэнку цікавілі пляны Крамля адносна вайны ва Ўкраіне. Можна меркаваць, што Крэмль ня ставіць Лукашэнку ў вядомасьць, як далей Масква мяркуе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў мэтах вайны супраць Украіны.
Як бы Лукашэнка ні выпраменьваў упэўненасьць, але жыць за жалезнай заслонай няўтульна, некамфортна. Супярэчнасьць паміж вобразам дасьведчанага палітыка сусьветнага маштабу і статусам міжнароднага ізгоя павялічваецца. І становіцца ўсё больш відавочнай.
У апошнім слове, зь якім выступіў на судзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», нобэлеўскі ляўрэат 2022 году Алесь Бяляцкі, прагучалі важныя для будучыні Беларусі ініцыятывы. Галоўная зь іх — заклік да нацыянальнага прымірэньня. Ці пачула грамадзтва гэты голас з-за кратаў?
У Беларусі новы рэкорд недахопу кадраў, і ўладам, канечне, даводзіцца штосьці прыдумляць, каб заклікаць людзей у найбольш праблемныя сфэры.
15 лютага 1989 году завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістану. Бясслаўна для СССР скончылася вайна, якая цягнулася амаль дзесяцігодзьдзе.
У Менск прыляцеў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Найбольш відавочная мэта візыту — даведацца, што Лукашэнка можа прапанаваць Эўразьвязу ў сэнсе зьніжэньня ваеннай напружанасьці ў рэгіёне.
У вайны шмат праўдаў і шмат крыўдаў. Ня толькі ў гэтай, украінска-расейскай, унутры якой (ці побач зь якой) усе мы жывём ужо амаль год. Увогуле ў вайны.
Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.
Гістарычны парадокс: дзяржавы, якія падазравалі ў намеры распаліць на абшарах былога СССР рэгіянальныя ядзерныя войны, праявілі надзвычай высокую ступень палітычнай адказнасьці (пасьля іх ад атамнай зброі не адмаўляўся ніхто).
Кароткі адказ: дзеля захаваньня сваёй палітычнай спадчыны пасьля непазьбежнага сыходу.
7 лютага праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход дзеля стварэньня палітычнай партыі, як можна зразумець, з той жа назвай. Пра гэта заявіў старшыня гэтай арганізацыі Алег Раманаў. Такім чынам, Лукашэнка, відавочна, даў згоду на стварэньне «партыі ўлады».
Заявы Лукашэнкі пра тое, што Захад нібыта мае пляны забіць яго, ня новыя.
Лукашэнка 10 дзён адсутнічаў у Беларусі: лётаў зь візытамі ў ААЭ і Зымбабвэ. І, здаецца, упершыню за тры гады езьдзіў адпачываць. Што сьведчыць пра тое, што ён адчувае сябе ўпэўнена, ня бачыць вялікай пагрозы, пакідаючы краіну.
Большасьць дэмакратычных актывістаў (у тым ліку і тыя, хто апынуўся за мяжой), удзельнічалі ў дэмакратычным руху не з 2020 году, а значна раней. Фактычна яны гадамі рыхтавалі тую глебу, на якой паўстаў пратэст-2020, што ўзьнёс на вяршыню апазыцыйнай палітыкі Сьвятлану Ціханоўскую.
Апошнім часам Кіеў і Менск робяць нейкія дзіўныя ўзаемныя рэвэрансы і падаюць адзін аднаму шматабяцальныя знакі.
Што азначае паўторны візыт Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, чаму ён з Зымбабвэ не вярнуўся ў Беларусь? Свой адказ на пытаньне прапануе Валер Карбалевіч.
Ва ўладаў няма ніякага наратыву будучыні. Ад слова «зусім». Таму даводзіцца зьвяртацца да гісторыі.
Сьвята — гэта заўжды маленькае чараўніцтва. Дзень, калі мы верым у нейкі цуд. А рэжым Лукашэнкі ня можа дазволіць, каб людзі ў Беларусі верылі ў цуды.
З сумам і скрухай назіраю, як паволі адбываецца вяртаньне колішняга галоўнага правіла беларускай апазыцыйнай палітыкі. Той матрыцы, якая панавала да жніўня 2020 году.
Роўна 160 гадоў таму ў Вільні адбылася падзея, якая шмат у каго ў былым Вялікім Княстве Літоўскім і Царстве Польскім выклікала зьдзіўленьне і непрыманьне. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён.
На працягу апошніх двух гадоў карупцыя ў Беларусі ўзрасла.
Міжнародная ізаляцыя Беларусі стварае такі вонкавы кантэкст, на тле якога ўлады мусяць ладзіць усё больш экзатычныя крокі, каб стварыць нейкую хоць вонкава пазытыўную карціну. Гэта пра візыт Лукашэнкі ў Зымбабвэ.
Арына Сабаленка перамагла на Australian Open пад белай плямай на месцы нацыянальнага сьцяга: дэманстраваць сымболіку лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай РФ на тэнісных спаборніцтвах цяпер забаронена з прычыны агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны.
Намаганьні рэжыму, які спрабуе схіліць частку палітэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, ня будуць зусім бясплённымі.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі са спасылкай на атрыманыя ім дакумэнты паведамляе, што Эўрапейскі Зьвяз падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць Беларусі за яе ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Два гады я жыву ў Латвіі, і два гады даведваюся ад беларускіх прапагандыстаў, якая я тут няшчасная. Хто ж яшчэ здыме з маіх вачэй ружовыя акуляры, як не лукашэнкаўскія функцыянэры?
Лукашэнку патрэбна адчуваньне перамогі, якое ніяк не настае, — нягледзячы на тое, што, здавалася б, пратэст цалкам здушаны. Няма карціны зламанага ворага, а таму няма і трыюмфу.
Зразумела, закон наўпрост не забараняе існаваньне апазыцыйных партый. Але сутнасьць яго — менавіта ў гэтым. Зьдзіўляцца выпадае хіба таму, што за партыі ўзяліся так позна.
Я ніколі ня быў прыхільнікам погляду «ўкраінцам дазволена гаварыць пра нас што заўгодна: яны пад бомбамі, яны маюць на гэта права».
Невядомыя публічныя прыклады, калі б палітэмігранты вярнуліся ў Беларусь і атрымалі ад уладаў дараваньне. А выпадкаў, калі траплялі за краты — шмат. Гэта робіць абсурднымі ўсе прапановы наконт вяртаньня.
У віншавальным лісьце, зачытаным у Варшаве на цырымоніі з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не згадаў беларусаў. Чаму?
Якую ролю можа адыграць дыяспара апошніх гадоў у пераменах у Беларусі?
Кейс Казахстана цікавы тым, што краіна перажывае пэрыяд пакутлівых спробаў пазбавіцца ад спадчыны аднаасобнай дыктатуры, рэжыму асабістай улады. І, магчыма, паказвае карціну беларускай будучыні.
У хуткім часе многія беларусы, якія пасьпелі ўцячы за мяжу ад палітычнага перасьледу на радзіме, могуць застацца без пашпартоў: Лукашэнка ажыцьцявіў сваю даўнюю пагрозу і на пачатку студзеня падпісаў адпаведны закон.
Лукашэнку самы час азірацца па баках і пралічваць варыянты на выпадак паразы Расеі.
Як у Расеі і Беларусі фальсыфікуюць інфармацыю пра этнічны склад насельніцтва.
У новага пакаленьня свая катастрофа, і імя ёй — рэжым Лукашэнкі.
Чым можна патлумачыць істотнае скарачэньне за 30 гадоў колькасьці беларусаў у Расеі і расейцаў у Беларусі?
Завочныя суды над апазыцыянэрамі адметныя тым, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі набываюць новую якасьць.
Ужо паўтара года як пачалася гуманітарная катастрофа на межах Беларусі і краін ЭЗ. Катастрофу распачаў Лукашэнка, які скарыстаўся кепскім становішчам людзей з Сырыі, Афганістану, Іраку і іншых краін. Яна дагэтуль ня спыненая ні ягоным рэжымам, ні дэмакратычнымі Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Рэальная колькасьць этнічных беларусаў у Расеі ніяк ня менш за паўтара-два мільёны.
Рэпрэсіі — ці не адзінае, у чым Лукашэнка ўсё яшчэ адчувае сябе самадзержцам, паўнаўладным і нікому не падкантрольным тыранам у Беларусі. Менавіта таму яны не спыняюцца і становяцца ўсё больш жорсткімі.
Загрузіць яшчэ