Ад доўгачаканага інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана чаканьняў, як выявілася, было няшмат, а тыя, якія былі, пацьвердзіліся.
Словы, якія я вынес у загаловак, належаць начальніку турэмнага клюбу (ніжэй дам цытату ў арыгінале). Рэч у тым, што пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы ў Беларусі мы гаварылі і гаворым амаль штодня, але заўсёды гэтыя факты насілі прыватны або прыхаваны характар.
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў.
Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Расейскія фільмы-кнігі-артысты дамінуюць у карціне сьвету беларусаў, хай сабе і з рознымі знакамі: плюс ці мінус.
«Якім чынам генацыд габрэяў, што праводзілі нацысты, ператварыўся ў „генацыд беларускага народу“ — невядома. Адбылася чарговая падмена паняткаў», — піша Сяргей Дубавец.
Нядаўняя гісторыя ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце са звальненьнем выкладчыка і выключэньнем студэнткі дазваляе зразумець, чаму жанчыны часта моўчкі цярпяць хамства і дамаганьні.
Той, хто стварае палітычны рэжым, які грунтуецца на крывадушнасьці і хлусьні, урэшце сам становіцца ахвярай лісьлівасьці і няпраўды ўласных чыноўнікаў.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сто гадоў бязь Леніна. Ці варта беларусам быць удзячнымі правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі.
Усё, што цікавіць рэжым Лукашэнкі, — гэта ляяльнасьць, і калі яе няма, дык аніякая традыцыйнасьць не ўратуе і ня будзе ў сьпісе зьмякчальных абставінаў.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
У Беларусі забаранілі рэклямаваць замежную вучобу ці працу паўсюль, акрамя інтэрнэту. Хутчэй за ўсё, улады стануць тлумачыць гэта абаронай беларусак і беларусаў ад гандлю людзьмі, але рэч, вядома, ня ў гэтым.
Ці магчыма схавацца ад палітыкі, не пакідаючы тэрыторыю дыктатуры.
Імпэрыі на эўрапейскім кантыненце даўно зьніклі, але працягваюць уплываць на лёсы краін і народаў, у тым ліку тых, якія імпэрскімі ніколі не былі.
Лукашэнка кажа, што ў Беларусі няма чужых дзяцей, і я ня ўпэўнена, які кантэкст гэтага выказваньня больш цікавы — той факт, што ў Беларусь вывезьлі скрадзеных украінскіх дзяцей, ці той, што сярод палітзьняволеных ёсьць і падлеткі, і шматдзетныя мамы і таты.
«Зьнікнуць» хваробы і станы, якія патрабуюць кругласуткавага назіраньня, і так званыя ўлады нібыта забудуць пра тое, што яны сваімі рукамі ўскладнілі працэс накіраваньня чалавека ў інтэрнат.
Чаму позьнесавецкі аўтарытарызм існаваў у значна больш мяккай і лагоднай форме ў параўнаньні з рэжымам, які пасьлядоўна выбудоўвае ў Беларусі Лукашэнка.
У кнігах пра Гары Потэра былі дэмэнтары — сьляпыя істоты, што сілкуюцца добрымі эмоцыямі людзей і вымушаюць іх зноў і зноў перажываць найгоршыя ўспаміны. Вось і рэжым Лукашэнкі — такі вялізны дэмэнтар, што высмоктвае з нас добрыя ўспаміны і, здаецца, самую здольнасьць адчуваць нешта добрае.
Пасьля Украіны Крэмль можа распачаць новую агрэсію. Чаму дыктатары не спыняюцца, пакуль іх цалкам не разграмілі.
Трыццаць гадоў ён па-майстэрску ліквідоўваў канкурэнтаў і перасьледаваў апазыцыю, выпальваў на палітычным полі ўсё жывое, што паднімала галаву і пагражала ягонай аднаасобнай уладзе. Але за такія «ўменьні» народнымі героямі не становяцца.
Улады прапаноўваюць зьмены ў заканадаўстве, якія дазволяць бацькам самім, без суду, «здаваць» дзяцей у закрытыя спэцшколы. Якія папраўдзе, будзьма шчырымі, маюць надта шмат агульнага з дарослымі калёніямі.
«Цяпер гэта і агнястрэльныя раненьні, і падпалы жывога чалавека, аблітага бэнзінам, і шмат іншых жудасных здарэньняў».
Навошта Лукашэнку спатрэбілася адраджаць савецкі «Знак якасьці» і абвяшчаць наступны год «Годам якасьці».
У Беларусі ствараюць жаночы паляўнічы клюб.
Суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Дунін-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьцi i апавяданьнi», выдадзены дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Ні перамогі, ні паразы: менавіта так можа скончыцца вайна паміж Расеяй і Ўкраінай. Чаму палітыкі, аналізуючы падзеі на полі бою, усё часьцей згадваюць досьвед Першай сусьветнай вайны.
У Беларусі адкрылася новая калёнія для жанчын, і гэта, відаць, адна з найлепшых ілюстрацый да заявы Лукашэнкі пра тое, што ён не ваюе з жанчынамі. Так «не ваюе», што дзьвюх калёній аказалася недастаткова і давялося адкрыць яшчэ калёнію-пасяленьне.
Сяргей Будкін выступіў з праграмным заклікам: «Адпусьціць Вільню, прыняць Вільнюс». Маўляў, замяніць у беларускай мове беларускую назву на сучасную літоўскую. Адкуль магла ўзяцца такая ідэя і што яна значыць?
Палестынскі бок у вайне на Блізкім Усходзе ўвасоблены зараз найперш ХАМАС (прызнаным у ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй) і падтрыманы тэрарыстамі, дыктатарамі і пагромнікамі ва ўсім сьвеце.
«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», — сьцьвярджаюць Лукашэнка і Пуцін. Хоць ніякіх лімітаў на рэвалюцыі ніводнаму дыктатару ў гісторыі вызначыць яшчэ не ўдавалася.
Цяперашні крызіс і антысэміцкія настроі чарговы раз паказваюць, наколькі ўсё ў сьвеце зьвязана і як небясьпечна ігнараваць праблемы нейкага рэгіёну, бо ён ад нас далёкі.
Звычайна дыктатары, імкнучыся пазьбегнуць адказнасьці за ўчыненае, любымі спосабамі стараюцца ўтрымліваць уладу пажыцьцёва.
Эпідэмія хатняга гвалту ў Беларусі не заціхае. Новая трагедыя здарылася ў Вялейскім раёне — там мужчына два тыдні піў і зьбіваў жонку, якая праз стан здароўя фізычна не магла сысьці. І біў ён яе, пакуль не забіў.
Неабмежаваная ўлада з часам вельмі істотна мяняе таго, хто яе мае. Гэта датычыць многіх сфэр чалавечага жыцьця, у тым ліку і стаўленьня да таго, як дапушчальна паводзіць сябе ў грамадзтве і, сярод іншага, у якім выглядзе зьяўляцца перад публікай.
Рэвалюцыі заўсёды робяцца ўнутры краіны, а ня звонку. Палітычная эміграцыя — гэта каштоўная рэзэрва ці трэнавальны лягер, але так ці інакш выгнаньнікі могуць быць толькі групай падтрымкі для руху ўнутры краіны і займацца падрыхтоўкай да вяртаньня ў Беларусь.
Што вырасьце на выпаленым полі, якое засталося пасьля зьнішчэньня ў Беларусі грамадзянскай супольнасьці? Чым спрабуе запоўніць гэтую прастору Лукашэнка і на якія ўзоры пры гэтым ён арыентуецца?
Загрузіць яшчэ