Усе гістарычныя аналёгіі недакладныя і недарэчныя. Але менавіта ўсе — і тыя, якія адпавядаюць нечыім спадзевам і надзеям, і тыя, якія не. Ну вось пра адну прыгадаю.
Дзіўна гучаць словы пра «падзел легітымнасьці» Сьвятланы Ціханоўскай, пераразьмеркаваньне яе абавязкаў і падобнае. Разумеючы прыроду гэтай легітымнасьці, можна казаць хіба што пра разьдзяленьне зь ёю ейнага лёсу.
Падчас візыту кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Пушыліна ў Берасьце гаспадарамі там былі прадстаўнікі ўлады РФ. А беларускія чыноўнікі — нікім.
Аматары геральдыкі ведаюць, што ў 1991 годзе гербам Расеі зрабілі герб не імпэратарскай Расеі ХІХ стагодзьдзя, а герб часоў Івана Жахлівага і цара Аляксея Міхайлавіча (залаты арол на чырвоным).
Як зьмяніць сытуацыю навокал, калі гэта, здаецца, зусім немагчыма? Вядомае — хочаш зьмяніць сьвет, зьмяніся сам.
На Захадзе разьлічваюць на тое, што «Газпром» усё ж адновіць пастаўку сыравіны праз «Паўночны паток-1», прыпыненую пад маркай рамонту газаправоду. Але само панічнае чаканьне аднаўленьня паставак ужо дэманструе ўзровень залежнасьці эўрапейскіх краін ад расейскага манапаліста.
Як стаўленьне беларусаў да ролі іх краіны ў вайне Расеі ва Ўкраіне залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык, палітычных пазыцыяў і геапалітычных перавагаў?
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі фармуецца інфармацыйны спэцназ. Яго галоўнай зброяй мае быць праўда. Атрымліваецца, што два апошнія гады прапагандысты былі на вучэньнях. Давайце сёньня паглядзім, чаму яны навучыліся.
Палітыкі, якія сабраліся ў Бэрліне на II форум дэмакратычных сілаў, паспрабавалі аспрэчыць лідэрства ў апазыцыі Святланы Ціханоўскай. Воля да ўлады — асноўны інстынкт палітыкаў і дзіўна было б папракаць іх у тым, што яны гэтую волю дэманструюць.
II Форум дэмакратычных сіл у Бэрліне з удзелам Валера і Веранікі Цапкалаў, Вольгі Карач, Вадзіма Пракоп’ева ды іншых больш выразна вызначыў сваю апазыцыю Офісу Сьвятланы Ціханоўскай
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў сваім чарговым аглядзе зьвярнула ўвагу на тэндэнцыі ў палітычных рэпрэсіях у Беларусі. Пра што яны кажуць?
Сьвятасьць мацярынства і традыцыйнай сям’і — гэта казкі для часоў, калі ўлады пачуваюцца ў сваіх крэслах утульна. Цяпер жа ім ня толькі не да законаў, але і не да казак.
Мы горача абмяркоўваем, чым абернецца для незалежнага грамадзтва новы крок уладаў у кірунку забароны на выезд, новая цаглінка ў пабудове «жалезнай заслоны».
У Паўночнай Македоніі адбываюцца масавыя пратэсты з-за саступак ураду патрабаваньням, якія Баўгарыя вылучыла як умовы сваёй згоды на ўступленьне краіны ў Эўразьвяз
Апошнім часам у шэрагу месцаў Горадзенскай вобласьці былі зьнішчаны польскія надмагільлі і помнікі польскіх жаўнераў. У асноўным гэта тычыцца магіл вайскоўцаў Арміі Краёвай, але ня толькі.
«Жалезная заслона» савецкага ўзору была далёка ад Беларусі — недзе за Бэрлінам і Прагай.
Мэтады працы ў беларускай міліцыі такія, што больш бясьпечным яны навакольле наўрад ці робяць, а вось запалохваюць усіх па поўнай.
Завяршылася выданьне дзёньнікаў і запісаў Рыгора Барадуліна. Апошні, адзінаццаты том выйшаў пару тыдняў таму, а першы пабачыў сьвет у лютым 2015-га і быў прымеркаваны да 80-годзьдзя народнага паэта, піша Зося Сухавей.
На гэтым тыдні былі амаль адначасова апублікаваны вынікі двух сацыялягічных апытаньняў у Беларусі — Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага і беларускага праекту брытанскага Chatham House пад кіраўніцтвам Рыгора Астапені.
Прэзэнтацыя двух сацыялягічных дасьледаваньняў — Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага і «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгора Астапені — дае падставы зрабіць пэўныя высновы пра тэндэнцыі грамадзкай думкі ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне.
Амаль штодня ўсё новыя буйныя расейскія кампаніі абвяшчаць, што сёлета ня будуць плаціць дывідэнды сваім акцыянэрам. У тым ліку тысячам простых расейцаў, якія вырашылі інвэставаць у іх свае ашчаджэньні.
Палеміка ў сацыяльных сетках паміж беларусамі і ўкраінцамі наконт таго, ці вінаватае беларускае грамадзтва ў агрэсіі супраць Украіны, перакінулася на афіцыйны ўзровень. Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Зяленскі абмяняліся жорсткімі выпадамі.
Чаму дурасьць — агульная праблема, і чаму менавіта ў дыктатуры дзеяньні дурняў найбольш шкодныя? Чатыры мысьляры розных часоў даюць свае адказы.
Прызнаньне Беларусі акупаванай краінай - пытаньне чыста палітычнае і будзе вырашацца менавіта з гэтага гледзішча
Усе навокал гавораць па-расейску, і ты ўжо быццам ня дома. Яшчэ 30 гадоў таму было па-іншаму.
Зьдзекліва запрашаючы палітэмігрантаў вяртацца, Лукашэнка абяцае ім адпаведнае ўладкаваньне на радзіме: «Хто ў турму, хто куды — хто што заслужыў». А «беглыя» ўсё не паўзуць на каленях і ня каюцца...
Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
Людзей спрабуюць пераканаць, што зьяўленьне лаўкі ці парэнчаў — гэта вялікае дасягненьне. Усе мусяць верыць у нармальнасьць жыцьця бяз базавага камфорту, каб любое паляпшэньне ўспрымалася як нешта неверагоднае.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым хацеў данесьці шырокай публіцы два мэсыджы. Як часта бывае ў ягоных выступах, яны не супадалі, а нават пярэчылі адзін аднаму.
Расейскія войскі знаходзяцца на беларускай тэрыторыі і выкарыстоўваюць яе дзеля нападу на Ўкраіну без усялякіх прававых падстаў.
Нягледзячы на тое, што Лукашэнка зноў і зноў пасьлядоўна дэманструе ваяўнічы антызаходні настрой (апошні прыклад — чарговая сустрэча з Пуціным), Беларусь на мінулым тыдні зрабілася бліжэйшай да Эўрапейскага Зьвязу. Чаму ёсьць падставы для такога сьцьвярджэньня?
Папраўдзе, візыт Шэймана — гэта такая імітацыя, дыпляматычная гульня. Сэнс яе ў тым, каб паказаць, што, маўляў, мы прызнаём незалежнасьць самаабвешчанай Абхазіі дэ-факта, і ўхіліцца ад прызнаньня яе дэ-юрэ.
Зь першых дзён вайны давялося назіраць за тысячамі (насамрэч іх ужо некалькі мільёнаў) уцекачоў на мяжы Ўкраіны і Польшчы. Што зьмянілася на памежжы за гэтыя чатыры месяцы вайны — у назіраньнях карэспандэнта Свабоды.
У сёньняшняй Украіне на кожным рагу можна пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць: «Ніколі мы ня будзем больш братамі...» І гэта ў дачыненьні ня толькі да расейцаў, але цяпер ужо і да беларусаў — пасьля таго як рэжым Лукашэнкі падтрымаў расейскую агрэсію і ўсяляк ёй спрыяе.
Самае відавочнае тлумачэньне тэрміновых перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу палягае ў тым, што яны зьвязаны з крызісам ва ўзаемадачыненьнях Расеі зь Літвой.
Дзе могуць шукаць дапамогі людзі, у каго не хапае сілаў на тое, каб падтрымліваць сацыяльна прымальны вобраз бясстрашных гераінь і герояў?
Фэстывалі, прэзэнтацыі, культурныя прасторы — усё, чым так натхнёна поўнілася беларускае жыцьцё яшчэ ў 2019-м — цяпер немагчымае ня толькі фактычна, але і тэарэтычна. Савет Міністраў дазволіць усялякае публічнае варушэньне толькі тым, каго ўключаць у адмысловы Рэестар.
Ляйтматывам выступаў беларускіх удзельнікаў канфэрэнцыі Каліноўскага ў Брусэлі быў такі: прыйшоў час паставіць пытаньне пра інтэграцыю Беларусі ў структуры ЭЗ.
Пасьля пачатку вайны Расіі з Украінай стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася. Пра гэта сьведчаць дадзеныя агульнаўкраінскага апытаньня, праведзенага ў красавіку Сацыялягічнай групай «Рэйтынг»
Генадзь Давыдзька пайшоў у адстаўку з пасады старшыні «Белай Русі». IV зьезд гэтага аб’яднаньня, які адбыўся 18 чэрвеня, выбраў новым старшынём рэктара Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алега Раманава.
Цяпер ужо відавочна: украінска-расейскія стасункі ў будучыні не чакае нічога добрага. Але і ўкраінска-беларускія дачыненьні, бадай што, надоўга атручаныя, нягледзячы на полк імя Каліноўскага і салідарнасьць з Украінай усёй жывой (збольшага цяпер эмігранцкай) беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Куды пойдзе вучыцца беларускі выпускнік нумар адзін 2022 году Мікалай Лукашэнка, уручаць атэстат і залаты мэдаль якому прыяжджаў на мінулым тыдні асабіста міністар адукацыі?
17 чэрвеня Эўракамісія рэкамэндавала даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ. Гэтае рашэньне можна лічыць гістарычным з шмат якіх прычын.
Шматзадачнасьць і шматвэктарнасьць у Беларусі маюць сваю спэцыфіку. Пакуль адной рукой дзяржава робіць выгляд, што клапоціцца пра блізкаўсходніх уцекачоў, другой рукой яна ж саджае ў турму актывістку Алену Гнаўк, якая казала праўду пра становішча гэтых уцекачоў у Беларусі.
Праслухоўваньне тэлефонных размоваў, шырокае выкарыстаньне сачэньня за апазыцыяй, вышэйшым чынавенствам, іншаземцамі — адметная рыса паліцэйскай дзяржавы. У сёньняшняй Беларусі гэта звыклая практыка.
Суплёт фактараў робіць імавернасьць уступленьня беларускага войска ў вайну больш высокай.
Рэжым Лукашэнкі закрыў у Беларусі сотні грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў. Сярод іх былі дзясяткі, якія займаліся разьвіцьцём нацыянальнай культуры і мовы. Але гэта не азначае, што ў беларусаў больш не засталося магчымасьцяў дбаць пра сваё.
Вайна робіць сытуацыю чорна-белай, спрашчае многія нюансы і адценьні.
Загрузіць яшчэ