Арына Сабаленка перамагла на Australian Open пад белай плямай на месцы нацыянальнага сьцяга: дэманстраваць сымболіку лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай РФ на тэнісных спаборніцтвах цяпер забаронена з прычыны агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Намаганьні рэжыму, які спрабуе схіліць частку палітэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, ня будуць зусім бясплённымі.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі са спасылкай на атрыманыя ім дакумэнты паведамляе, што Эўрапейскі Зьвяз падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць Беларусі за яе ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Два гады я жыву ў Латвіі, і два гады даведваюся ад беларускіх прапагандыстаў, якая я тут няшчасная. Хто ж яшчэ здыме з маіх вачэй ружовыя акуляры, як не лукашэнкаўскія функцыянэры?
Лукашэнку патрэбна адчуваньне перамогі, якое ніяк не настае, — нягледзячы на тое, што, здавалася б, пратэст цалкам здушаны. Няма карціны зламанага ворага, а таму няма і трыюмфу.
Зразумела, закон наўпрост не забараняе існаваньне апазыцыйных партый. Але сутнасьць яго — менавіта ў гэтым. Зьдзіўляцца выпадае хіба таму, што за партыі ўзяліся так позна.
Я ніколі ня быў прыхільнікам погляду «ўкраінцам дазволена гаварыць пра нас што заўгодна: яны пад бомбамі, яны маюць на гэта права».
Невядомыя публічныя прыклады, калі б палітэмігранты вярнуліся ў Беларусь і атрымалі ад уладаў дараваньне. А выпадкаў, калі траплялі за краты — шмат. Гэта робіць абсурднымі ўсе прапановы наконт вяртаньня.
У віншавальным лісьце, зачытаным у Варшаве на цырымоніі з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не згадаў беларусаў. Чаму?
Якую ролю можа адыграць дыяспара апошніх гадоў у пераменах у Беларусі?
Кейс Казахстана цікавы тым, што краіна перажывае пэрыяд пакутлівых спробаў пазбавіцца ад спадчыны аднаасобнай дыктатуры, рэжыму асабістай улады. І, магчыма, паказвае карціну беларускай будучыні.
У хуткім часе многія беларусы, якія пасьпелі ўцячы за мяжу ад палітычнага перасьледу на радзіме, могуць застацца без пашпартоў: Лукашэнка ажыцьцявіў сваю даўнюю пагрозу і на пачатку студзеня падпісаў адпаведны закон.
Лукашэнку самы час азірацца па баках і пралічваць варыянты на выпадак паразы Расеі.
Як у Расеі і Беларусі фальсыфікуюць інфармацыю пра этнічны склад насельніцтва.
У новага пакаленьня свая катастрофа, і імя ёй — рэжым Лукашэнкі.
Чым можна патлумачыць істотнае скарачэньне за 30 гадоў колькасьці беларусаў у Расеі і расейцаў у Беларусі?
Завочныя суды над апазыцыянэрамі адметныя тым, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі набываюць новую якасьць.
Ужо паўтара года як пачалася гуманітарная катастрофа на межах Беларусі і краін ЭЗ. Катастрофу распачаў Лукашэнка, які скарыстаўся кепскім становішчам людзей з Сырыі, Афганістану, Іраку і іншых краін. Яна дагэтуль ня спыненая ні ягоным рэжымам, ні дэмакратычнымі Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Рэальная колькасьць этнічных беларусаў у Расеі ніяк ня менш за паўтара-два мільёны.
Рэпрэсіі — ці не адзінае, у чым Лукашэнка ўсё яшчэ адчувае сябе самадзержцам, паўнаўладным і нікому не падкантрольным тыранам у Беларусі. Менавіта таму яны не спыняюцца і становяцца ўсё больш жорсткімі.
Затрыманьне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева сымбалізуе новы крок у эвалюцыі лукашэнкаўскага рэжыму.
Наратывы расейскіх шавіністаў што да Беларусі няўхільна робяцца часткай лукашэнкаўскай ідэалёгіі. А значыцца, усьлед за забаронай беларускай лацінкі можа пачацца яшчэ больш жорсткі і адкрыты ўціск самой беларускай мовы.
29 сваякоў беларускіх палітвязьняў выступілі з супольным зваротам да беларускіх і замежных палітыкаў, у якім заклікалі зрабіць больш рашучыя высілкі дзеля вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі. Гэты ліст — пачатак важнай грамадзка-палітычнай дыскусіі.
У дзеяньнях Аляксандра Лукашэнкі палітычныя аналітыкі найчасьцей шукаюць рацыянальныя тлумачэньні, выпрацоўваюць прагнозы, зыходзячы зь ягоных імаверных палітычных і асабістых інтарэсаў. І вельмі часта памыляюцца. Чаму?
Людзі, якія знаходзяцца ў надзвычай уразьлівым становішчы, адмаўляюцца быць выключна ахвярамі і паказваюць, што яны змагары. Яны ня хочуць моўчкі чакаць, пакуль скончыцца вызначаны так званым судом тэрмін зьняволеньня, а хочуць «муляць вочы» і беларускім палітыкам, і замежным.
Начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Сяргей Паско паведаміў зьмест абвінавачаньня, выстаўленага Паўлу Белавусу. Гэтае абвінавачаньне выводзіць масавыя рэпрэсіі на новы ўзровень.
«Чорным туліпанам» у 80-я гады называлі самалёт Ан-12, які вывозіў целы палеглых савецкіх вайскоўцаў (груз 200) з тэрыторыі Афганістану ў СССР.
Апошнімі днямі беларускія ўлады прынялі заканадаўчыя акты, якія пасьлядоўна псуюць эканамічны імідж, інвэстыцыйны клімат краіны.
«Паглядзіце, якія ў іх машыны, паглядзіце, у што яны апранутыя, паглядзіце, дзе яны правялі свой адпачынак». Чаму ў беларускім грамадзтве шмат тых, хто не давярае ні ўладзе, ні апазыцыі.
2023 год у Беларусі пачынаецца з гучных палітычных судовых працэсаў (у тым ліку завочных), новых масавых затрыманьняў і арыштаў, росту колькасьці палітвязьняў. Змрок рэпрэсій згушчаецца, і нішто не паказвае на хуткае сьвітаньне.
Рэжым хоча зьнішчыць праваабарончы рух як інстытут. Таму праваабаронцаў прыраўноўваюць да тэрарыстаў.
Чым больш умацоўваецца аўтарытарызм у палітычнай сыстэме, тым больш пагрозаў з боку дзяржавы для прыватнага бізнэсу. Беларусь — яскравы прыклад гэтага.
30 гадоў таму, 5 студзеня 1993-га, былі ўсталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Чэскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
2 і 3 студзеня на нашым сайце апублікавалі прагнозы на 2023 год 21 экспэрта Свабоды — навукоўцаў і журналістаў, якія пішуць пра палітыку. Якія галоўныя высновы можна зрабіць на падставе гэтых прагнозаў?
Аляксандар Лукашэнка абвясьціў 2023 год «Годам міру і стварэньня». Адпаведны ўказ быў падпісаны 1 студзеня. Чаго чакаць беларусам?
Па ўсёй Украіне масава прыбіраюць расейскія каляніяльныя помнікі: на мінулым тыдні ў Чарнаўцах зьнялі бюст расейскага паэта Пушкіна з фасаду гарадзкога драматычнага тэатру, а ў Адэсе адбыўся дэмантаж помніка імпэратрыцы Кацярыне.
Першыя завочныя суды над «беглымі», якія адбыліся ў канцы сьнежня, ня выклікалі таго прапагандысцкага эфэкту, на які, відавочна, разьлічвала ўлада.
Бэнэдыкт XVI стаў у 2009 годзе першым заходнеэўрапейскім кіраўніком краіны, які пасьля 1995 году прыняў у сваёй сталіцы Аляксандра Лукашэнку. Менавіта тады ягоны 5-гадовы сын Мікалай падарыў пантыфіку «Буквар». Але больш каштоўны ўрок праз 4 гады даў Лукашэнкам сам Бэнэдыкт XVI.
Якім быў для Беларусі 2022 год, які адлічвае апошнія гадзіны? Галоўным чыньнікам, які паўплываў на Беларусь, стала вайна Расеі супраць Украіны. Яна задала новыя трэнды, спарадзіла геапалітычныя зрухі, заклала падмурак новай сыстэмы рэгіянальнай і міжнароднай бясьпекі.
100 год таму, 30 сьнежня 1922 году, у Маскве быў утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), які праіснаваў 69 гадоў. Канчатковы распад колішняй савецкай імпэрыі адбываецца на нашых вачах дагэтуль.
У 2022 годзе Лукашэнка і Пуцін сустракаліся амаль штомесяц: перамовы 27 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу былі дзясятыя за год. Такой інтэнсіўнасьці камунікацый паміж імі не было ніколі раней. Якія прычыны і наступствы?
Як прымусіць беларусаў усьвядоміць, што гэта іх вайна, калі беларускае войска рушыць празь мяжу? Прапагандысцкага майстэрства як Салаўёва са Скабеевай, гэтак і Азаронка з Мукавозчыкам для гэтага можа і не хапіць. Ну дык што застаецца? Страх. Каб сваёй улады баяліся больш, чым вайны.
Украіна ініцыюе выключэньне Расеі з Рады Бясьпекі ААН. Кіеў тлумачыць гэта тым, што краіна, якая выступіла агрэсарам і разьвязала самую маштабную вайну ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай, паводле азначэньня ня можа вырашаць лёс іншых краінаў (рэальна, Рада Бясьпекі гэта робіць).
2023 год у краінах СНД абвешчаны «Годам расейскай мовы». Пра гэта Пуцін нагадаў Лукашэнку падчас размовы ў Рускім музэі ў Санкт-Пецярбургу. І Лукашэнка ўхвальна падтрымаў: «Это к месту. Подчеркнёт значимость».
Цяперашні драматычны момант, момант вайны — гэта яшчэ і момант асаблівай шчырасьці і сумленнасьці; момант, калі чорнае можна назваць чорным, а белае — белым. Гэта, бадай, адна зь нешматлікіх добрых адзнак суворага часу, у які мы жывём.
Загрузіць яшчэ